Палова чальцоў атрадаў БРСМ працавала бясплатна
За лета Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі знайшоў 70 тысячаў чалавек у свае працоўныя атрады. Зь іх прыкладна палова згадзілася працаваць бясплатна.
Гэтыя людзі таксама працавалі бясплатна
Як заявіла агенцыі БелТА камандзір Рэспубліканскага штабу студэнцкіх атрадаў Цэнтральнага камітэту БРСМ Надзея Шахоўская, у працоўных атрадах за лета 2011 году пасьпелі папрацаваць 70 тысячаў чалавек. Некаторыя зь іх, па яе словах, зарабілі «да 2 мільёнаў рублёў» ($233), іншыя ж працавалі бясплатна.
З тых 33 тысячаў, якім за працу ў атрадах заплацілі, болей за ўсе правялі на палях ці будоўлі. Займаліся актывісты БРСМ і пэдагагічнай ды экалягічнай дзейнасьцю. У прыватнасьці, многія атрады былі кінутыя на будаўніцтва дарогі да будучай астравецкай АЭС, іншыя аднаўлялі гідраэлектрастанцыю ў Гародні. А 600 чалавек увогуле адправілі на працу ў Расею. Некаторых студэнтаў адправілі на працу ў McDonald’s.
Спэктар бясплатных працаў, на якія ідуць БРСМаўцы, таксама даволі шырокі. Напрыклад, студэнты БДУІР бяз грошай працавалі на будоўлі музэю ВАВ і ў
Зрэшты, нават тыя навучэнцы, якім паабяцалі выплаціць заробак, не заўжды атрымлівалі абяцаныя сумы. Вось якія ўражаньні пакінула праца ў будатрадзе БРСМ у 21-гадовага студэнта БНТУ Максіма.
«Які мэханізм працы БРСМ? Яны проста раскідаюць нас па аб’ектах. І там усё залежыць ад таго, да якога прарабу ты патрапіш. Працавалі мы ад восьмай раніцы да пятай вечара з гадзінным перапынкам на абед. Працавалі ў любое надвор’е. Хоць ёсьць пэўныя нормы, згодна зь якімі пры высокай сьпякоце павінен быць скарочаны працоўны дзень. Пры абяцаных 800 тысячах заплацілі толькі 550. Амаль рабская праца».