Беларусь хоча стварыць дзяржаўны лоўкост

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі думае над частковым ператварэньнем авіякампаніі «Белавіа» ў лоўкст — танны перавозчык, які за кошт павялічэньня колькасьці пасажыраў, ёмістасьці самалётаў і зьмяншэньня колькасьці супрацоўнікаў прапануе даволі танныя рэйсы ў бліжэйшыя краіны.


Першы і пакуль апошні беларускі лоўксот памёр улетку

Як перадае БелТА, танны дзяржаўны перавозчык зьбіраецца стварыць Міністэрства транспарту і камунікацый.

«Выкарыстаньне нашым перавозчыкам (авіякампаніяй „Белавія“) дадзенай сыстэм або шэрагу яе пазыцый — такое пытаньне мае месца быць, над гэтым мы падумаем», — заявіў дырэктар дэпартамэнту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік.

Адначасова Мельнік адзначыў, што ствараць у Беларусі авіякампанію, якая б займалася выключна таннымі перавозкамі, ня мае сэнсу, перадае Інтэрфакс

Цяпер у Эўропе 65 авіякампаній працуюць па схеме лоўкостаў. І эканомяць яны літаральна на ўсім. Найперш (да 16%) — на шчыльнейшай пасадцы пасажыраў. Яшчэ 10% эканоміцца на пастаянным выкарыстаньні самалётаў. Таксама лоўкосты выйграюць дзякуючы зьніжэньню заробкаў экіпажаў, выкарыстаньню танных аэрапортаў і аднатыпных самалётаў, а таксама праз продаж квіткоў выключна ў Інтэрнэце.


Бліжэйшыя да Беларусі гарады, адкуль лётаюць лоўкосты

Зь лета буйнейшыя з такіх лоўкостаў — ірляндзкі Ryanair і вугорскі Wizz Air — пачалі лётаць зь Вільні (раней самыя бліжэйшыя да Беларусі палёты рабіліся з Коўна). Аднак яшчэ некалькі месяцаў таму адзіны беларускі авіяперавозчык «Белавіа» ставіўся да лоўкостаў зь недаверам:

«Заўсёды будуць пасажыры, для якіх на першым месцы будзе стаяць кошт, — казаў яшчэ шэсьць месяцаў таму намесьнік генэральнага дырэктару па маркетынгу і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці авіякампаніі „Белавія“ Ігар Чаргінец. — Да прыкладу, студэнты, якія танна лёталі з Коўна альбо Варшавы і несумненна будуць лётаць зь Вільні. У той жа час заўсёды будуць і такія пасажыры, якія гатовыя плаціць за зручнасьць».

Як адзначае OPEN.BY, у Беларусі ўжо быў уласны лоўкост. Праўда ён абанкруціўся некалькі месяцаў таму. Гэта авіякампанія «Гомельавія», палёт на самалётах якой зь Менску да Гомелю каштаваў каля 11 эўра. Мегалоўкост нават па эўрапейскіх стандартах.

«Белавія» валодае ж толькі 17 самалётамі. Усе яны патрыманыя і трапілі ў Беларусі пасьля карыстаньня кітайскімі авіякампаніямі. Адмыслоўцы адзначаюць, што стварыць лоўкост з падобным флётам будзе сама меней складана.

Усё пра лоўкосты

Трапіць у жаданую Барсэлёну за €9, акунуцца паляжаць на траўцы Елісейскіх палёў за €23… Танныя авіяперавозчыкі прапануюць вялікія зьніжкі тым, хто любіць плянаваць свае вандроўкі загадзя. Мы выбралі 5 найбольш прывабных авіякампаній, самалёты якіх узьлятаюць недалёка ад Беларусі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1121 seconds.