Мінадукацыі думае над адменай разьмеркаваньня «ў асобных галінах»

Міністар адукацыі прызнаў, што ў некаторых сфэрах, напрыклад, юрыдычнай, разьмяркоўваць маладых спэцыялістаў проста няма куды, таму прымусовае разьмеркаваньне ў іх можна адмяніць. Аднак Сяргей Маскевіч не жадае сьпяшацца ў гэтым пытаньні.

Адсутнасьць заявак ва ўнівэрсытэтах на маладых юрыстаў і эканамістаў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч дыпляматычна называе «рэгуляваньнем рынка працы канкурэнтным асяродкам»:

«На сёньняшні дзень я бачу, што ў нас ёсьць асобныя галіны, дзе ўжо дзейнічае канкурэнтны асяродак, які рэгулюе рынак працы, і дзе можна было б адмовіцца ад разьмеркаваньня, — заявіў міністар у час онлайн-канфэрэнцыі на БТ. — Напрыклад, адмова ад абавязковага разьмеркаваньня юрыстаў, быццам бы, ніякай шкоды не прынясе».

На многіх гуманітарных факультэтах разьмеркаваньне дэ-факта ўжо адмененае: ад выпускнікоў патрабуюць любых заявак на маладых спэцыялістаў, каб такім чынам захаваць прыстойную статыстыку. Але 5-10% выпуснікоў усё роўна застаюцца без першага афіцыйнага месца працы.

Аднак міністра турбуе абарона правоў студэнтаў:

«Але, калі думаеш з пазыцыі абароны правоў маладога спэцыяліста, то прыходзіш да высновы, што сьпяшацца з гэтым ня трэба», — дадаў ён.

«Я глыбока перакананы, што ў цяперашні час разьмеркаваньне выпускнікоў — гэта правільна», — заявіў Маскевіч.

Таксама Маскевіч пацьвердзіў, што хутка выпуснікі-платнікі таксама атрымаюць статус маладога спэцыяліста, а бясплатнікаў будуць разьмяркоўваць на год раней.

Болей пра разьмеркаваньне

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.