Беларусь — найлепшая краіна ў СНД для псыхічнахворых

Гэтак паводле апытаньня інстытуту Gallup, лічаць 56% насельніцтва нашай краіны. Інфармацыя інстытуту сьведчыць аб тым, што людзям з псыхічнымі праблемамі найлепш жывецца ў Галяндыі, найгорш — у Емэне.

На пытаньне прадстаўнікоў інстытуту Gallup (агулам дасьледаваньне закранула 112 краін сьвету ў 2010 годзе) «Ці зьяўляецца горад ці месцы, дзе вы жывеце, добрым альбо нядобрым месцам для людзей з псыхічнымі праблемамі» 56% беларусаў з упэўненасьцю сказалі «добрым». Гэта на адсотак вышэй за сярэднюю долю станоўчых адказаў на гэта пытаньне па ўсім сьвеце і значна вылучаецца на фоне іншых краін былога Савецкага Саюзу.


«Ці зьяўляецца горад ці месцы, дзе вы жывеце, добрым альбо нядобрым месцам для людзей з псыхічнымі праблемамі», — спытаў Gallup па ўсім сьвеце

Інстытут Gallup імкнуўся выявіць, у якіх краін па меркаваньні іх жыхароў найбольш камфортней жывецца псыхічнахворым. Атрымалася, што людзям з падобнымі праблемамі варта перабірацца найперш у заходнюю Эўропу (у Нідэрляндах 91% лічыць, што псыхічнахворым добра жывецца ў гэтай краіне), Новую Зэляндыю (90%) ці хаця б Канаду. А пазьбягаць варта азіяцкіх і афрыканскіх краін, такіх як Емэн ці Камэрун (24% і 32% адпаведна).

Дасьледчыкі кажуць таксама аб сувязі паміж узроўнем адукацыі і меркаваньнем аб якасьці жыцьця такіх людзей у краіне. Гэтак, нават калі людзі мелі хаця б сярэднюю адукацыю, яны нашмат часьцей давалі станоўчы адказ на пытаньне аб добрым жыцьці псыхічнахворых.

Дарэчы, сёньня адзначаецца сусьветны дзень псыхічнага здароўя, у час якога спэцыялісты імкнуцца зьвярнуць увагу на праблемы людзей з псыхічнымі праблемамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0931 seconds.