Акадэмікі супраць новага статуту НАН

Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) накіравалі Аляксандру Лукашэнку й ураду краіны ліст пратэсту супраць праекту новага статуту НАН. Яны заяўляюць, што з прыняцьцем статуту, айчыннай навуцы пагражае канчатковы заняпад. Паводле кіраўніцтва акадэміі, гэткая пазыцыя шэрагу акадэмікаў і член-карэспандэнтаў прадыктаваная ня клопатамі пра навуку, а палітыканствам.

Навукоўцы пратэстуюць супраць таго, што паўнавартаснымі сябрамі агульнага сходу Акадэміі могуць стаць прадстаўнікі ўраду, парлямэнту, міністэрстваў і ведамстваў. Што на гэтым сходзе праз адкрытае галасаваньне будуць абірацца акадэмікі й член-карэспандэнты. Што ў статуце замацоўваецца права пазбаўленьня людзей навуковых званьняў за, нібыта, дзеяньні, якія супярэчаць званьню навукоўца, што ім забараняецца займацца палітыкай...

Ліст пратэсту на адрас вышэйшага кіраўніцтва краіны падпісалі каля 70 чалавек, але кіраўніцтва НАН зь імі ня згоднае.

Паводле Галіны Абакунчык, svaboda.org

01:00, 25/01/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1264 seconds.