Студэнтам афіцыйна дазволілі езьдзіць бясплатна

Ужо цяпер студэнты катаюцца ў грамадзкім транспарце Менску па студэнцкіх білетах. Бясплатна могуць езьдзіць таксама навучэнцы каледжаў, ПТВ, прафэсійных ліцэяў.

«Зь сёньняшняга дня бясплатны праезд прадастаўляецца студэнтам і навучэнцам дзённай формы навучаньня, якія атрымліваюць прафэсійна-тэхнічную, сярэднюю спэцыяльную і вышэйшую адукацыю», — распавялі «Комсомольской правде» на «гарачай лініі» прадпрыемства «Менсктранс»

Загад «Менсктранса» дзейнічае з 13 верасьня. Сёньня студэнты ўжо маглі бясплатна зайсьці ў мэтро, калі паказвалі кантралёру студэнцкі білет.

У «Менсктрансе» кажуць, што бясплатны праезд прадастаўляецца толькі пры наяўнасьці арыгіналу вучнёўскага або студэнцкага білета.

У панядзелак студэнты, нягледзячы на абяцаньні мэра сталіцы, мусілі набываць квіткі на праезд, што выклікала, у тым ліку, і канфлікты паміж кантралёрамі і пасажырамі.

Акрамя студэнтаў дзённага, якіх у сталіцы 250 тысячаў, бясплатна па горадзе могуць езьдзіць школьнікі (140 тысячаў). Студэнты завочнага як і раней будуць плаціць за праезд.

Адчасова БелТА са спасылкай на прэс-службу Менгарвыканкаму паведаміла, што фармальна студэнтам дазволяць езьдзіць бясплатна толькі з 1 кастрычніка. Аднак паводле ўнутранай інструкцыі, сталічныя транспартнікі будуць вазіць студэнтаў бяз грошай ужо ад сёньняшняга аўторку, 13 верасьня.  

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.