«Рок-млын» — у суботу ў Дудутках апошні опэн-эйр 2011

Пажар, які адбыўся на мінулых выходных не зьмяніў плянаў арганізатараў правесьці ў музэйным комплексе Дудуткі вялікі супольны канцэрт. 17 верасьня на на тэрыторыі музэю выступяць IQ48, «Мутнае вока» і яшчэ пяць беларускіх гуртоў. Сабраныя сродкі пойдуць на ўзнаўленьне млына — унікальнага помніку народнай архітэктуры пачатку XX ст., а таксама пашкоджаных агнём экспанатаў.

У праграме заяўленыя:

  • LITESOUND
  • IQ48
  • SEVEN SEALS
  • МУТНАЕВОКА
  • АСТЕНИЯ
  • БЕЗ ПАНИКИ
  • Вектор Эго

Для таго, трапіць на канцэрт неабходна будзе аплаціць звычайны квіток на наведваньне музэйнага комплексу. Яго кошт складае 30 тысяч.

Пачатак імпрэзы заплянаваны на 11.30

Дудуткі знаходзяцца ў 40 км ад Менску. З вакзалу «Усходні» туды ходзіць аўтобус №323 «Мінск-Дудуткі». Расклад можна паглядзець на сайце Мінсктранс: http://www.minsktrans.by/index.php

GPS каардынаты музэйнага комплекса Дудуткі: 52.328625 N 27.119751

Схема праезду: http://dudutki.by/roadmap.html

Падрабязнасьці пра імпрэзу: http://vkontakte.ru/event29823402

11:56, 13/09/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0752 seconds.