На выходных у Дудутках пройдзе фэст «Наш Грунвальд»

Трэці фэстываль «Наш Грунвальд», прысьвечаны 601 гадавіне легендарная Грунвальдзкай бітвы, будзе праходзіць 30–31 ліпеня на тэрыторыі музэйнага комплексу «Дудуткі».

У праграме:

  • Рэканструкцыя Грунвальдзкай бітвы;
  • Пешы рыцарскі турнір;
  • Камандны рыцарскі турнір;
  • Конны рыцарскі турнір, паказальныя выступленьні конных рыцараў;
  • Бугурты — масавыя бітвы рыцараў (захоп сьцяга, штурм брамаў і г.д);
  • Турнір лучнікаў;
  • Конкурс-паказ гістарычных касьцюмаў;
  • Конкурс пастановачных паядынкаў;
  • Вялікая канцэртная праграма: ZNICH, STARY OLSA, CORNUCOPIA і інш.;
  • Выступленьні танцавальных калектываў;
  • Сярэднявечная кірмаш;
  • Атракцыёны для гледачоў і гасьцей фэстывалю;
  • Агнявое шоў.

Прыблізная раскладка па часе:

30 ліпеня

11.00 ўрачыстае адкрыцьцё, прадстаўленьне клюбаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі
11.30 пешы рыцарскі турнір
14.30 камандны пешы турнір
16.30 Стылізаваная рэканструкцыя Грунвальдзкай Бітвы 15 Ліпеня 1410
19.30 Вялікая канцэртная праграма «Пір пасьля Бітвы»: ZNICH, STARY OLSA,CORNUCOPIA і інш.
22.00 агнявое шоў

31 ліпеня

11.00 бугурт — масавыя бітвы рыцараў
12.30 турнір лучнікаў
14.30 конны турнір, зьбіўкі, паказальныя выступы конных рыцараў
15:30 конкурс гістарычных касьцюмаў
16.00 конкурс пастановачных паядынкаў
17.00 закрыцьцё фэстывалю, узнагароджаньне пераможцаў.

З 29 па 31 ліпеня, для гасьцей фэстывалю, будзе дзейнічаць намётавы лягер у непасрэднай блізкасьці ад асноўных фэстывальных пляцовак. У сувязі з правядзеньнем фэстывалю зьмяняецца час працы музэйных кас. 30 ліпеня трапіць на тэрыторыю музэйнага комплексу «Дудуткі» можна будзе да 22.00 уключна.

Як дабрацца:

Аўтобус № 323 Мінск-Дудуткі; адпраўляецца з аўтавакзала «Ўсходні». Час адпраўленьня зь Менску: 9–40; 12–55. У дні фэстывалю будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы па маршруце Мінск-Дудуткі-Мінск.

GPS каардынаты музэйнага комплексу Дудуткі: 52.328625 N 27.119751
Схема праезду. Даведкі і квіткі: 8(029) 3038646, 8(029) 3038107, 8(029) 6025250.

12:00, 27/07/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.