Улады пужаюць удзельнікаў рэвалюцыі ў сацыяльных сетках прызывам у войска

Сёньня ўвечары дзяржаўная прапаганда разьнесла паведамленьне аб тым, што палова затрыманых у час маўклівага пратэсту ў мінулую сераду — ухілісты ад службы ў войску.


Навала ўсіх рэвалюцыянэраў-ухілістаў Сяргей Купрык

«Сярод затрыманых падчас акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня 22 чэрвеня […] каля паловы — ухілісты ад тэрміновай ваеннай службы. Гэтыя зьвесткі, атрыманыя ад МУС, цяпер перададзеныя ў ваенкаматы для прыняцьця рашэньня аб прызыве гэтых і маладых людзей ці аб прыцягненьні іх да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці», — цытуе СТВ начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўленьня генштабу Сяргея Купрыка.

Вайскоўцы паабяцалі і надалей пільнаваць ухілістаў сярод удзельнікаў акцыі.

Паводле дадзеных Вайсковага камісарыяту Менску, хаваецца ад ваенкамату толькі кожны дваццаты прызыўнік — гэта каля тысячы маладых людзей. У любым выпадку, міліцыя знаходзіць прыкладна 60% зь іх.

Калі паверыць выказваньням прадстаўніка Генштабу, то атрымліваецца, быццам з 200 затрыманых у час менскай акцыі (а агулам па краіне затрыманых яшчэ болей) — сто чалавек ухілісты. Значыць, па вэрсіі Мінабароны, рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі асабліва вабіць ухілістаў ад войска. Кожны дзесяты ўхіліст наважыўся менавіта ў гэты дзень выбрацца на цэнтральную плошчу гораду.


Блакітны - Не прызваныя ў войска, чырвоны - Адпраўленыя ў запас па стане здароўя, аранжавы - Адпраўленыя ў запас па іншых прычынах, зялёны - Прадастаўлена адтэрміноўка ад прызыву па розных падставах, шэры - пайшлі на тэрміновую службу, сіні - пайшлі на службу ў рэзэрве.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1267 seconds.