Для «Вольнага паветра» не хапіла міліцыі

Міжнародны фэстываль «Вольнае паветра», які ў абноўленым фармаце павінен быў прайсьці 2 чэрвеня на хутары Шаблі, перанесены на канец жніўня.

«Перанос зьвязаны з тым, што міліцыя Валожынскага раёну ў сьвяточныя дні будзе задзейнічаная ў забесьпячэньні бясьпекі ў Менску і таму ня зможа працаваць на фэствалі, - тлумачыць арганізатар імпрэзы Уладзімір Шаблінскі. — Зрушыць мерапрыемства на нейкія невялікія тэрміны мы ня можам, бо гарфік артыстаў, тэхнічных і побытавых службаў расьписаны мінімум на месяц уперад. У выніку, каб забясьпечыць высокі узровень музычнай праграмы і абслугоўваньня на пляцоўцы, мы пераносім яго на канец жніўня. Цягам тыдня-двух мы абвесьцім дату і скарэктаваную праграму. Кошт квіткоў застаецца сымбалічным».

Сёлета фэст мусіць пра прайсьці ў пашыраным фармаце. Акрамя беларускіх выканаўцаў сучаснага фольку, на ім ўпершыню выступяць актуальныя этна-артысты з Расеі, Польшчы, Украіны, Літвы і Сэрбіі. Акрамя двух канцэртных сцэн будзе арганізаваны некалькі дадатковых пляцовак з ды-джеямі і кінотэатар пад аткрытым небом, а таксама гульні ды забавы. Наведнікам на пляцоўцы будзе забясьпечаны поўны сэрвіс (ад туалетаў да харчаваньня і намётавага гарадка).

Актуальная інфармацыя пра фэст у Facebook і Вконтакте.

Набытыя квіткі будуць дзейсныя, аднак вярнуць іх можна па тэлефонах (017) 280 15 10, (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96

18:45, 22/06/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1354 seconds.