«Вольнае Паветра 2014» будзе «купальскім»

Фестываль новага этна «Вольнае Паветра», які упершыню адбыўся ў 2006 годзе, сёлета будзе праводзіцца ў сёмы раз. 5 ліпеня, у суботу, на хутары Шаблi ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці збяруцца госці з розных краін, каб пад адкрытым небам зноў акунуцца ў свет музычнай этнікі і духу культавага мерапрыемствы. 

Вольнае паветра

Асноўнае адрозненне фестывалю гэтага года ў змене не толькі даты яго правядзення, але «карэкціроўцы» фармату. 

«Зменаў некалькі. Мы пераносім дату правядзення фестывалю з канца лета на яго сярэдзіну па прычыне глабальнага змянення надвор'я ў Беларусі. Канец жніўня месяца, у нашай краіне, стаў больш халодны і дажджлівы. Але галоўнае — перамяшчаючы фестываль у ліпень месяц, мы звязваем яго з святкаваннем старажытнага свята Купалля, свята Сонца і Любові. У гэтым наша «вяртанне да каранёў», бо першае «Вольнае Паветра» было прымеркавана менавіта да гэтай падзеі і нават мела працоўную назву «Рэха Купалля». Адпаведна, мы трохі мяняем музычны фармат, сыходзячы ад «ска» і «балкан-біта», збіраючы line-up фестывалю з груп, чыя творчасць найбольш поўна перадае дух беларускай культуры» — кажа Уладзімір Шаблінскі, адзін з арганізатараў фестывалю. 

У гэтым годзе фестываль пашырыць межы хутара Шаблi. 

Арганізатары рыхтуюць незвычайную актыўную музычную праграму, размеркаваную на некалькі лакацый, прапаноўваючы гледачам перамяшчацца паміж імі па маляўнічай даліне ракі Буянка, прымаючы ўдзел у правядзенні старажытных абрадаў, звязаных з травой, агнём і вадой. 

Традыцыйна, у рамках «Вольнага Паветра 2014» адбудзецца адкрыты чэмпіянат па кіданні каровіных кізякоў. Гасцей чакаюць таксама мноства іншых цікавых мерапрыемстваў на свежым паветры, дзіцячая пляцоўка, гандлёвыя рады рамеснікаў, кухня і г. д. 

Па традыцыі, гледачы, якія спыняюцца ў намётавым лагеры фестывалю, могуць прыязджаць на хутар Шаблi з вечара пятніцы, 4 ліпеня. 

На дадзены момант, у продаж паступае першы вясновы сегмент ўваходных білетаў на фестываль па прома-кошце ў 120 000 беларускіх рублёў. 

З першага траўня кошт квіткоў ўзрасце. 

Продаж білетаў у касах горада Мінска і па ўсёй краіне праз сістэмы kvitki.by і ticketpro.by 

«Вольнае паветра» ў сацсетках:

Інфалінія фэстываля: +375 17 395 05 65, +375 29 6555596, +375 33 6555596.

15:50, 22/04/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1248 seconds.