У Беларусі ўвядуць камэнданцкі час для падлеткаў

МУС і Генпракуратура ініцыявалі прыняцьце ў Беларусі закону, які забароніць падлеткам знаходзіцца ў грамадзкіх месцах у начны час без суправаджэньня бацькоў. Праект ужо разглядаецца Саветам Міністраў і ў хуткім час будзе накіраваны ў парлямэнт.

Праект закону прадугледжвае ўнясеньне паправак у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Непаўналетнім забароняць знаходзіцца ў грамадзкіх месцах без суправаджэньня бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць (апекуноў, папячыцеляў).

Падлеткі ва ўзросьце да 14 гадоў змогуць свабодна і беспакарана ў адзіноце хадзіць па вуліцах да 22.00, а ва ўзросьце 14-16 гадоў — да 23.00.

Ад гэтага часу і да 6 гадзін раніцы яны змогуць зьяўляцца ў грамадзкіх месцах толькі з бацькамі і апякунамі. Гэта значыць, старэйшыя сябры-таварышы, браты-сёстры іх суправаджаць ня могуць.

Супрацоўнік МУС запэўніваюць, што ў выпадку прыняцьця законапраекта яны не пачнуць пагалоўна караць ўсіх падлеткаў, якіх засьпеюць на вуліцы ў начны час без бацькоў. У кожным выпадку абяцаюць індывідуальным падыход. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла БелТА. Якім будзе пакараньне для «парушальнікаў», не паведамляецца.

Камэнданцкім часам для падлеткаў МУС разьлічвае зьнізіць узровень падлеткавай злачыннасьці. Паколькі 40% злачынстваў, якія зьдзяйсьняюць падлеткі, адбываецца  ў начны час у грамадзкіх месцах.

vojur 10:00, 01/06/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.