Навіны цэнзуры: белспэцслужбы мараць слухаць Skype і зачыняюць доступ да prokopovi.ch
Генэральная пракуратура ўнесла ў сьпіс забароненых папулярны ў Беларусі сайт абмену валют prokopovi.ch і распачала пошукі яго стваральнікаў. Тым часам беларускае МУС гаворыць аб жаданьні праслухоўваць Skype.
«Чым у лес далей, тым гусьцей», — словы, якія б варта было высечы ў вэстыбюлі ўзарванай станцыі мэтро «Кастрычніцкая» замест састарэлых алюзій на тэму КПСС. Усё часьцей зьяўляюцца абвесткі аб забароне сайтаў, усё меней застаецца свабоды ў прыватным жыцьці беларусаў. Новай «ахвярай» беларускіх спэцслужбаў, якія займаюцца блякаваньнем
prokopovi.ch стаў папулярнай пляцоўкай для вывучэньня сапраўднага курсу валюты ў Беларусі
Сёньня прадстаўнік Генэральнай пракуратуры паведаміў журналістам, што органы шукаюць стваральнікаў парталу prokopovi.ch, а сам сайт забаронены для доступу ў дзяржаўных і навучальных установах.
Як перадае БелаПАН, у пракуратуры зразумелі, што
Для звычайных наведвальнікаў сайт пакуль даступны. Тым часам яго карыстальнікі ўжо абмяркоўваюць магчымасьць абыходу дзяржаўнай цэнзуры.
«Будзем ствараць люстэркі, мяняць
ай-пі , распаўсюджваць інфармацыю пра ананімайзеры. За намі — дзясяткі тысяч людзей, якім мы патрэбныя. Бяз бою іх не аддамо», — пракамэнтаваў «Нашай Ніве» далейшыя пляны стваральнік prokopovi.ch. Раней публікацыі пра яго зьяўляліся нават у амэрыканскай прэсе (напрыклад, у the Washngton Post).
Яшчэ адна інтрыга — ці будзе абмежаваны доступ да падобнага электроннага абменьніку, што якраз учора адкрыў партал tut.by?
А тым часам міліцыя прыглядаецца да магчымасьці «праслухоўваць» папулярны сэрвіс
«Не адна спэцслужба сьвету жадае атрымаць доступ да інфармацыі, якая перадаецца па сыстэме Skype. Пэўныя магчымасьці для гэтага ёсьць, але ў цэлым такі працэс уяўляе пэўную цяжкасьць для праваахоўных органаў», — перадае словы Дудко БелаПАН.
Паводле Генпракуратуры ў Беларусі ўжо болей за 20 сайтаў, доступ да якіх абмежаваны. Аднак поўны іх сьпіс дагэтуль не апублікаваны. Вядома, што ў сьпісы заблякаваных унесеныя навінавыя сайты «Хартыя’97» і «Беларускі партызан».