Дзед Талаш у Менску

У суботу 23 красавіка прайшоў першы адбор Турніра Пасіянарыяў-2011 сярод менскіх дваравых каманд ад Zabej-супольнасьці. На футбольным полі зышліся 10 каманд. Гулялі ў гонар Дзеда Талаша.

Нагадаем, арганізатары турніру ставяць мэту ня толькі правесьці футбольныя матчы, але й пазнаёміць удзельнікаў з героямі з гісторыі. Менскі адбор завершыўся перамогай каманды «Тарнада», якая цяпер выходзіць у Рэспубліканскі фінал.

Сёньня Турнір Пасіянарыяў-2011 набірае абароты. Апроч Менску адборы прайшлі ў Маладзечне і Баранавічах. У бліжэйшую суботу туры адбудуцца ў Барысаве і Бабруйску. А ўжо 7 траўня пройдзе другі адборачны тур у Менску. Заяўкі прымаюцца на сайце супольнасьці.

Даведка:

Дваравы турнір распачаўся ў 2006 годзе. За гэты час паўдзельнічала мноства нефармальных дваровых камандаў зь Менску, Гомеля, Горадні, Магілёву, Рэчыцы, Наваполацку, Вілейкі, Жодзіна ды іншых гарадоў. Гэта сотні тураў і тысячы дваровых футбалістаў.

Аднак не адзін футбол як такавы ды разьвіцьцё нефармальнага спорту ў краіне перасьледуюць арганізатары ды ўдзельнікі, а яшчэ й «стымуляваньне самаарганізацыі, актыўнай жыцьцёвай пазыцыі ды прапаганда ведаў пра родную гісторыю».

Кожны прысьвячаецца герою з гісторыі Беларусі. Так, ужо прайшлі матчы пад імем Кастуся Каліноўскага, Тадэвуша Касьцюшкі ды іншых людзей, якія пакінулі сьлед у гісторыі. Таму й завецца ўвесь марафон Турнір Пасыянарыяў. 

Правілы турніру: http://zabej.info/turnir/pravila

11:40, 27/04/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2093 seconds.