Турнір Нефармалаў-3. Футбольны вірус

15 верасня футбольны вірус захопіць мноства дваровых каманд і іх заўзятараў і прывядзе на Турнір Нефармалаў-3 у Мінск.


Фотарэпартаж з фіналу турніру 2011

Традыцыйнае мерапрыемства супольнасці Забей збірае футбольныя дружыны з розных аматарскіх турніраў, ліг, чэмпіянатаў і гарадоў Беларусі для ўдзелу ў дваровым футбольным турніры.

Мэта мерапрыемства — зрабіць футбол даступным для ўсіх ахвотных, сысці ад фармальнасцяў і развіць аўтаномныя моладзевыя рухі.

Нефармал - гэта неабавязкова той, хто гадуе доўгія валасы ці каротка стрыжэцца, носіць берцы ці мноства завушніц. Нефармал - гэта і той, хто бачыць недасканаласць фармальных інстытутаў, такіх як школа, СДЮШАР, дзяржава, і спрабуе змяніць іх да лепшага. Нефармал - гэта творца. Да гэтага імкнуцца арганізатары турніру і запрашаюць далучыцца аматараў да руху дваровага футбола.

Правілы Турніру простыя і даступныя, пляцоўкі пад адкрытым небам, а каманды звычайна мэтанакіраваныя і згуртаваныя. Футбольныя супольнасці Віцебску, Магілёва, Баранавіч, Слуцку, Брэста, Гомелю, Бабруйска, Мінска ўжо рыхтуюцца прыняць удзел.

Супольнасць Забей запрашае футбольныя турніры, лігі, чэмпіянаты, а таксама аўтаномныя каманды з любых населеных пунктаў краіны.



Чытайце рэгламент, правілы і падавайце заяўку.
Футбольны вірус захоплівае!

Падрабязнасці ў арганізатараў па наступных кантактах: +375 29 9212921, vk.com/turnir_neformalov_3, скайп tinyurl.com/turnir-neformalov-3 і ў твітэры праз хэштэг #zabej карыстача @zabej_group

15:00, 03/09/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1754 seconds.