Лявон Вольскі едзе ў тур па Беларусі
Першыя гарады, дзе будзе прадстаўленая «Белая яблыня грому» — Горадня і Берасьце. «Сусьветнае турнэ — так мы яго паўжартам называем, — тлумачыць Лявон Вольскі. — Наш сусьвет — ад Берасьця да Воршы, ад Паставаў да Гомеля».
«Белая яблыня грому» — праграма на вершы класікаў — пераконвае ў гэтым. Беларуская літаратура — гэта нашая нацыянальная Біблія. І як у Бібліі на ўсё можна знайсьці адказ, гэтак і ў нашай класіцы ў цяжкую хвіліну можна пашукаць падказку і дапамогу».
Прэм’ера кружэлкі «Белая яблыня грому» адбылася летась на сцэне сталічнага тэатра Янкі Купалы. Цяпер настала чарга іншых гарадоў. Першымі зь іх сталі Горадня (25 красавіка) і Берасьце (28 красавіка).
«Мне сорамна, што я даўно ня быў у гэтых гарадах, — прызнаецца музыка. — Мо, два гады, а можа і больш. Карацей, цягнуць далей няма куды — едзем!»
«Белая яблыня грому» — сакральная праграма Лявона Вольскага на вершы нашых класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Акрамя гэтага на канцэртах прагучаць усімі любімыя хіты Вольскага і новыя песьні.
«У кожным горадзе турнэ ёсць нейкая прывязка да праграмы, — распавядае Лявон. — У Горадні жыў Максім Багдановіч, і цяпер гэты дом стаў музэем. А ў Берасьці, скажам, унівэрсытэт названы імем Пушкіна. Таму трэба паказаць, што і нашыя пушкіны ня горшыя. Да таго ж, няня Пушкіна была беларускай… Карацей, усё зьвязана!»
Пасьля «Белую яблыню грому» чакаюць у Віцебску, Гомелі і Магілёве.
Занатуйце
Горадня, 25 красавіка (панядзелак). Канцэртная заля філярмоніі, вул. Гарнавых, 17. Пачатак, а 19 гадзіне. Квіткі ў касах філярмоніі, кошт ад 15 да 40 т. руб. Тэл. для даведак 8 (0152) 527248, 527151.
Берасьце, 28 красавіка (чацьвер). Брэсцкі абласны