Сьпікер савету рэспублікі: шмат завочнікаў разьвялося

Улады бяруць курс на скарачэньне набору на завочныя аддзяленьні. Гэта вынікае са словаў старшыні савету рэспублікі Анатоля Рубінава, які назваў колькасьць студэнтаў завочных аддзяленьняў «празьмернай», а іх дыплём — «так званым».

«У апошні час празьмерна вырасла колькасьць студэнтаў, якія навучаюцца на завочнай форме. У ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасьці колькасьць завочнікаў складае прыкладна 50%, а ў прыватных — яшчэ болей. Практычна тры чвэрці спэцыялістаў складаюць менавіта завочнікі», — перадае сёньняшнюю заяву Анатоля Рубінава БелТА.

Акадэмік лічыць, што сытуацыю трэба зьмяняць, бо «навучаньне на платным завочным аддзяленьні не вымагае працы па спэцыяльнасьці, а галоўнае — платы за навучаньне».

Сьпікер савету рэспублікі назваў дакумэнт, які выдаецца на завочных факультэтах, «так званым дыплёмам у растэрміноўку»

Раней Міністэрства адукацыі прапанавала скараціць колькасьць завочнікаў на 20%, каб вярнуць «першапачатковы сэнс» гэтай форме навучаньня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0889 seconds.