Беларуская міліцыя пачала змаганьне з порна ў Vkontakte

Гледзячы па апошніх паведамленьнях інфармацыйных агенцыяў, Бяроза на Берасьцейшчыне — сапраўдная сталіца порнаіндустрыі Беларусі. За мінулы тыдзень міліцыя выкрыла там цэлых чатыры распаўсюдніка порнаматэрыялаў. Усе яны выкладалі незаконнае відэа Vkontakte, па іх словах, каб падвысіць наведвальнасьць профіляў.

Як паведамляе БелаПАН, у горадзе Бяроза, што ў ста кілямэтрах ад Брэста, міліцыя завяла чатыры крымінальныя справы за распаўсюд порна праз сацыяльную сетку Vkontakte. Усе падазраваныя — мужчыны ад 19 да 30 гадоў.

Па вэрсіі сьледзтва, порнадзяльцы разьмяшчалі «відэакліпы і мультфільмы порнаграфічнага складу». Па іх словах, рабілі гэта яны дзеля падвышэньня наведвальнасьці сваіх старонак, а порна яны знайшлі ў Інтэрнэце.

Як паведамляецца, міліцыі яшчэ трэба высьветліць, кім былі зьнятыя фільмы і дзеля чаго выкладаліся Vkontakte. Аднак супраць хлопцаў ужо заведзеная справа па адным з артыкулаў Крымінальнага кодэксу. За відэа ім пагражае арышт да шасьці месяцаў ці штраф.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.