Дураў звольнены з пасады генеральнага дырэктара Vkontakte

Пра звальненне заснавальніка буйнейшай рускамоўнай сацыяльнай сеткі з пасады генеральнага дырэктара распавёў выканаўчы дырэктар «Вконтакте» Дзмітрый Сяргееў.

Гэтым разам публічных каментароў пра сыход з боку самога Паўла пакуль не было. Раней, 1 красавіка, Дураў ужо абвяшчаў пра свой сыход з пасады генеральнага дырэктара. Аднак праз пару дзён Павел перадумаў і адзначыў, што адмыслова зрабіў заяву ў дзень, калі яе маглі ўспрыняць, як жарт. 

Цяпер менеджмент «Вконтакте» спасылаецца на тое, што заява Дуравым была напісаная яшчэ 30 сакавіка, але так і не была адкліканая, таму праз 30 дзён генеральнага дырэктара ўсё ж звольнілі.

«Адзіным магчымым легітымным рашэннем у гэтай сувязі з’яўляецца задавальненне гэтай заявы, а ва ўмовах акцыянернага канфлікту кампанія проста абавязана дзейнічаць строга ў рамках прававых нормаў. Хочацца спадзявацца, што Павел Дураў і акцыянеры дамовяцца пра далейшы яго ўдзел у развіцці кампаніі і ў фармаванні стратэгіі прадукта. Павел — стваральнік сеткі, візіянер, фенаменальна адораны чалавек, і такі удзел быў бы скрайне карысным. У кампаніі створаная пасада галоўнага архітэктара сеткі; упэўнены, што найлепшым рашэннем было б прапанаваць яе Паўлу. Яна не патрабуе яго ўцягнутасці ў аперацыйны бізнэс і пастаяннага ўдзелу ў бягучых працэсах, які стаў для Паўла з улікам міжнародных праектаў і судовых зыскаў складаным, але захавае сувязь Паўла з кампаніяй», — заяўляе Дзмітрый Сяргееў.

Прэс-служба «Вконтакте» пацвердзіла інфармацыю пра звальненне Дурава. 

Днямі Павел Дураў размясціў паведамленні, у якіх распавёў пра ціск на яго з боку ФСБ, у тым ліку за адмову выдачы персанальнай інфармацыі аўтараў груп Еўрамайдана. З-за гэтага ўціску Дураў вымушаны быў прадаць сваю долю акцыяў. Пасля звальненя Дураў цалкам губляе сувязь з кампаніяй, якую заснаваў некалі. 

comments powered by Disqus
 
In 0.2151 seconds.