Дураў распавёў, што быў змушаны прадаць рэшту Vkontakte праз ціск ФСБ з-за невыдачы аўтараў груп Еўрамайдана

ФСБ патрабавала ад Дурава выдачу асабістых дадзеных украінскіх карыстальнікаў, якія стварылі 39 паблікаў прысвечаных ЕўраМайдану. 

Стваральнік сацыяльнай сеткі Vkontakte распавёў сёння, як ФСБ патрабавала ад яго выдачу асабістых дадзеных украінскіх карыстальнікаў, якія стварылі 39 паблікаў прысвечаных ЕўраМайдану. 

“13 Сьнежня 2013 ФСБ запатрабавала ад нас выдаць асабістыя дадзеныя арганізатараў груп Евромайдана. Нашым адказам была і застаецца катэгарычная адмова — юрысдыкцыя Расеі не распаўсюджваецца на ўкраінскіх карыстальнікаў Вконтакте. Выдача асабістых дадзеных украінцаў расейскім уладам была б не толькі парушэннем закону, але і здрадай ўсім тым мільёнам жыхароў Украіны, якія нам даверыліся.

У працэсе мне прыйшлося ахвяраваць многім. У прыватнасці, я прадаў сваю долю Вконтакте, так як яе наяўнасць магла перашкодзіць мне прымаць правільныя рашэнні. Але я ні пра што не шкадую — абарона асабістых дадзеных людзей вартая гэтага і нашмат большага. Са снежня 2013 года ў мяне няма ўласнасці, але ў мяне засталося нешта больш важнае — чыстае сумленне і ідэалы, якія я гатовы абараняць”.

Да свайго паведамлення Павел Дураў прыклаў дакументальнае сведчанне: адсканаваны запыт, які быў дасланы на імя Генеральнага дырэктара Vkontakte начальнікам аператыўнага падраздзялення ФСБ С. А. Паляковым.

Крыху пазней Дураў змясціў яшчэ адзін допіс, у якім паведамляе, што не выканае таксама іншы запыт ФСБ. 13 сакавіка ФСБ запатрабавала закрыць антыкарупцыйную групу Аляксея Навальнага, але Дураў адмаўляецца гэта рабіць.

“Свабода распаўсюду інфармацыі — неад'емнае права постіндустрыяльнага грамадства. Гэта права, без якога існаванне Вконтакте не мае сэнсу”, — піша Павел.

Нагадаем, што 1 красавіка Павел Дураў публікаваў заяву пра свой сыход з пасады Генеральнага дырэктара Vkontakte, аднак пазней адклікаў яе.

comments powered by Disqus
 
In 0.2464 seconds.