Студэнцкія льготы ўсё ж могуць вярнуць, але праезд падаражэе

Праезд у грамадзкім транспарце можа падаражаць на 70%. Адпаведная прапанова ўжо паступіла ва ўрад ад Міністэрства транспарту. Разам з тым дзяржава плянуе вярнуць ільготы для студэнтаў і пэнсіянэраў.

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі зьвярнулася ва ўрад з прапановай павышэньня тарыфаў на праезд у грамадзкім транспарце.

«Калі б сёньня ўсталявалі тарыф у 1000–1200 рублёў, гэта падцягнула б нашы прадпрыемствы», — заявіў намесьнік міністра Аляксандра Шышко.

Чыноўнікі тлумачаць неабходнасьць падвышэньня тарыфаў ростам цэнаў на паліва і запчасткі.

Паводле «Нашай Нівы», праект, перададзены ва ўрад, прадугледжвае зьніжэньне цаны на праезд для студэнтаў і пэнсіянэраў. Прэс-сакратарка Міністэрства транспарту і камунікацый Алена Саланенка пацьвердзіла газэце інфармацыю пра мяркуемыя зьніжкі для студэнтаў. Якімі яны будуць, пакуль невядома.

Нагадаем, беларускія школьнікі пасьля перадвыбарчага выступу Лукашэнкі ўжо месяц езьдзяць зусім бясплатна. Кіраўнік дзяржавы ўскосна выступіў і за вяртаньне бясплатнага праезду студэнтам, але тое адбылося ў сярэдзіне сьнежня толькі ў некаторых гарадах. Зрэшты, ужо празь некалькі дзён студэнтаў абавязалі зноўку плаціць па поўнай.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.