Рэзка падвышаная аплата за навучаньне ў ВНУ

Пасьля Новага году па беларускіх унівэрсытэтах пракацілася хваля падвышэньняў кошту навучаньня. У менскіх ВНУ студэнтам за навучаньне прыйдзецца выкладаць на 15–20% болей, чым раней. Рашэньне ў кожным ВНУ тлумачаць па-свойму.


Паведамленьні аб падвышэньні аплаты засьпелі студэнтаў у час сэсіі

Напрыклад, у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі абвешчана аб падвышэньні аплаты на некаторых факультэтах на $300 у год (гэта 20%). Прычым плаціць хутчэй за ўсё прыйдзецца і за восеньскі сэмэстар таксама.

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце аплату паднялі на $100, матывуючы гэта «зьменамі ўмоваў аплаты працы». У адпаведным загадзе рэктара пазначана, што той, хто не заплаціць дадатковыя грошы — будзе адлічаны.

Хваля ўзьняцьця аплаты за навучаньне закранула амаль усе ўнівэрсытэты. Вось некалькі прыкладаў:

Дзе і як паднялі кошт адукацыі?

  • Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт — на 13%. Рашэньне тлумачаць падвышэньнем заробкаў у краіне/ Плаціць прыйдзецца таксама за лістапад і сьнежань;
  • Акадэмія кіраваньня пры Прэзыдэнце — на 30% (за навучаньне тут прыйдзецца цяпер выкласьці болей за $1 700 у год);
  • Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі — на 30%;
  • Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт — на 25%;
  • Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж — на 30%.

Крыху болей за месяц да абвяшчэньня аб падвышэньні коштаў стала вядома аб плянах беларускага ўраду па скарачэньні фінансаваньня многіх праграм ВНУ і навуковых арганізацый. У сакрэтным лісьце Міністэрства адукацыі, разасланым у навучальныя ўстановы, патрабавалася тэрмінова скараціць выдаткі на навуковыя й іншыя праграмы ВНУ. Тлумачылася скарачэньне «правядзеньнем ўдакладненьня паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту».

Адбылося гэта амаль адначасова з абнародаваньнем рашэньня падвысіць студэнцкія стыпэндыі ў 1.3 разы. У Мінадукацыі сувязь двух рашэньняў адкінулі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.