10 найбольш заўважных зьменаў у беларускім афіцыйным правапісе

Ужо крыху болей 100 дзён працуюць новыя «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Цяпер у беларускім афіцыйным правапісе старыя словы пішуцца на новы лад: «ўніверсітэт», напрыклад, «камп’ютар» ці «Нью-Ёрк». Вось 10 найбольш заўважных зьменаў афіцыйнага правапісу, што большасьць мовазнаўцаў называе самымі істотнымі. 

Топ-10 найбольш важных зьменаў афіцыйнага правапісу

  1. камп’ютэр -> камп’ютар. У словах іншамоўнага паходжаньня, акрамя імёнаў уласных, канцавыя элемэнты -эр, -эль будуць перадавацца як -ар, -аль;
  2. Токіо -> Токіа. Пашырыўся прынцып перадачы аканьня ў словах іншамоўнага паходжаньня. У новай рэдакцыі правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі трэба пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа, медэа, Токіа. (Дагэтуль пісалася адажыо, трыо, Токіо);
  3. ля універсітэту -> ля ўніверсітэту. Пашыраецца ўжываньне ‘ў’ у словах іншамоўнага паходжаньня. Цяпер такія словы, як ‘фаўна’, ‘ўніверсітэт’, ‘ўнікальны’ маюць права на жыцьцё і ў афіцыйным правапісе;
  4. Нью-Йорк -> Нью-Ёрк (як у тарашкевіцы). Цяпер у пачатку і ў сярэдзіне словаў спалучэньне [й]+галосная перадаецца ётавымі галоснымі;
  5. Газпром -> Газпрам. Уносяцца зьмены ў напісаньне складанаскарочаных слоў. ‘Газпром’ стане ‘Газпрамам’, а ‘гарком’ ‘гаркамам’.

Як заўважыла Камсамольская праўда, па краіне ходзяць грошы з памылкамі
  1. пяцьдзесят тысячаў рублёў -> пяцьдзясят тысячаў рублёў. Цяпер афіцыйны правапіс вырашыў «дажаць» беларускае «яканьне». Таму ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы ‘дзявяты’, ‘пяцьдзясят’ празь 'я', не празь 'е' як было раней. Атрымліваецца, па Беларусі цяпер ходзяць грошы з памылкамі, бо банкноты, у адрозьненьні ад арфаграфіі, ніхто не зьмяняў. У Нацыянальным банку паабяцалі з часам замяніць купюры. А пакуль яны па-за законам, хаця фальшыўкамі такія грошы ніхто не называе;
  2. цяньшаньскі -> цяньшанскі. Не забыліся афіцыйныя мовазнаўцы і на кітайскіх таварышаў. Цяпер мяккі знак ў прыметніках на -ск(і), утвораных ад уласных назваў, выкідаецца. Такіх словаў асабліва шмат у трапіўшых да нас з Кітаю;
  3. ліквідзіраваць -> ліквідаваць. Рэглямэнтуецца выкарыстаньне дзеясловаў іншаземнага паходжаньня з суфіксамі «-ава- (-ява-)" і «-ірава- (-ырава-)». Яшчэ прыклад ‘акліматызаваць’ замест ‘аклімацізіраваць’;


Он-лайн перакладчыкі яшчэ ня цалкам адаптаваліся да новых правілаў

  1. Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь -> Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь. Упарадкавана напiсаньне вялiкай i малой лiтары ў назвах органаў улады, прадпрыемстваў, а таксама ў назвах асоб па пасадах. Так цяпер патрабуецца пісаць ‘Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь’ і ‘Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi’. Але ёсьць два выключэньні: ‘Палата прадстаўнікоў’ і ‘Нацыянальны сход’. Дарэчы, цяпер правільна пісаць Вялiкае Княства Лiтоўскае;
  2. Бог і Калабок. Цяпер слова ‘Бог’ як «назву найвышэйшага бажаства у рэлiгiйных культах» трэба дакладна пісаць зь літары вялікай. Як дарэчы і ‘Пярун’ калі мы кажам аб паганскім бажастве, а не аб громе. У правілах нават асобна адзначана, што «ўласныя назвы ўяўных i казачных iстотаў, герояў лiтаратурных твораў» трэба пісаць зь літары вялікай: Калабок, Баба Яга, Пегас, Буцэфал.

Пытаньне зьменаў правапісу выклікала шмат спрэчак. Незалежныя мовазнаўцы пасьлядоўна выступалі супраць увядзеньня новых правілаў. Вось меркаваньне аднаго зь іх, філёляга Зьміцера Саўкі, суаўтара «Беларускага клясычнага правапісу».

Па клясыцы

Сайт Generation.bY захоўвае вернасьць традыцыям і выкарыстоўвае правераны часам «Клясычны» варыянт беларускага правапісу ў нармалізаваным варыянце 2005 году, таксама вядомы як «Тарашкевіца». Чаго і Вам жадаем :)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1517 seconds.