У БДУ пачалася рэгістрацыя на рэпэтыцыйныя тэставаньні

Удзельнікі рэпэтыцыйнага тэставаньня (без выдачы сэртыфіката) могуць азнаёміцца са структурай тэставых заданьняў, атрымаць досьвед запаўненьня бланкаў адказаў ды праверыць узровень ведаў па абраных прадметаў. Апрацоўка адказаў будзе ажыцьцяўляцца па тэхналёгіях Цэнтралізаванага тэставаньня.

Рэпэтыцыйнае тэставаньне пройдзе ў 3 этапы. Першы працягнецца з 3 кастрычніка па 26 сьнежня, паведамляе прэс-служба БДУ.

Рэгістрацыя пачнецца з 24 верасьня ў галоўным корпусе БДУ (пр-т Незалежнасьці, 4, каб.116). Графік запісу з панядзелка па пятніцу з 10.00 па 19.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00) і ў суботу з 10.00 да 16.00, нядзеля — выходны. Падрабязьней — на сайце БДУ ці па тэл. 209-54-06.

Удзел у тэставаньні платны, кошт складае 16 100 рублёў.

Уні Вера 12:00, 24/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0676 seconds.