Чатыры абітурыенты з 28 тысячаў удзельнікаў тэстаў ведаюць гісторыю Беларусі на 100 балаў

Па выніках тэставаньняў у межах уступнай кампаніі 2008 году чатыры абітурыенты здалі гісторыю Беларусі на вышэйшую адзнаку — 100 балаў. Усяго тэсты па гісторыі Беларусі праходзілі 28 479 абітурыентаў, 77% зь якіх здавалі выпрабаваньне па-беларуску.

Пра такія вынікі паведамляе Белта, цытуючы словы дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мінадукацыі Мікалая Фэськова.

Ён адзначыў, што яшчэ 90 чалавек здалі цэнтралізаванае тэставаньне на 90 балаў і вышэй. А ніжэйшы парог пераводнай шкалы вынікаў ЦТ па гісторыі Беларусі складае 16 балаў.

А па матэматыцы на 100 балаў здалі тэст 55 чалавек, на 90 балаў і вышэй — яшчэ 466 абітурыентаў. Усяго матэматыку здавалі 107 496 чалавек, зь іх меней 6% — па-беларуску.

Уні Вера 12:30, 30/06/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1038 seconds.