Багема алеем

У галерэі «Ў» прайшло адкрыцьцё мастацкай экспазыцыі «Карціна алеем», якая стала вынікам праекту, ініцыяванага вытворцам машыннага масла — кампаніяй Liqui Moly. У межах экспэрымэнту мастакі тварылі алейнымі фарбамі, а гледачы багемна таўкліся ў моднай галерэі.

Праз арганізацыю такога творчага праекту кампанія Liqui Moly узялася за пошук і падтрымку маладых талентаў. Маладым творцам прапаноўвалася вольна праінтэрпрэтаваць ужо існыя аб’екты актуальнага мастацтва, аднак з адной умоваю — алейныя фарбы.

У праекце ўзялі ўдзел як вядомыя аўтары, так і маладыя мастакі. Сярод больш трыццаці ўдзельнікаў такія яскравыя асобы арт-поля як М. Гулін, А. Слабодчыкава, В. Брусінскі, Т. Сакалова, А. Лянкевіч, С. Кірушчанка, А. Некрашэвіч, З. Луцэвіч.

«Наша выстава — гэта экспэрымэнт, мэта якога — паглядзець, як сродкамі традыцыйных матэрыялаў могуць быць асэнсаваны творы, якія знаходзяцца на перадавым баку сучаснага мастацтва. Фатаграфія, відэа, інсталяцыя, арт-аб’екты і жывапіс алеем. Ці адбудзецца паміж імі дыялёг. Наколькі яны далёкія адно ад аднаго? Ці могуць яны ўзаемадзейнічаць паміж сабою?» — такімі пытаньнямі задаліся арганізатары выставы.

Паглядзець выставу ды паразважаць можна з 28 жніўня да 19 верасьня 2010 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Менск, пр. Незалежнасьці, 37А.

Фотанататкі з адкрыцьця выставы «Карціна алеем»

Карціна алеем

tarka 10:30, 30/08/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0833 seconds.