Гурт Rahis прэзэнтуе сынгл «Файлікі» і анансуе першы альбом

Гурт Rahis днямі завершыў запіс свайго дэбютнага альбому. Працу над дзесяцьцю трэкамі цяпер працягвае гукарэжысэр гурта, а першую гатовую песьню — «Файлікі» на словы паэта Глеба Лабадзенкі — хлопцы прэзэнтуюць ужо зараз.

Rahis Рахіс

«Апошні год мы правялі за запісам першага студыйнага альбому, — распавядае адзін зь лідэраў Rahis Дзяніс Філіпенка. — „Файлікі“ — гэта песьня-рэлакс, напісаная на верш нашага сябра, паэта Глеба Лабадзенкі. Песьня лёгкая, пазытыўная — пра вясну, пачуцьці і ўсё такое».

Гэта самая лёгкая і самая новая песьня ў альбоме, якая дае прыкладнае ўяўленьне пра музыку гурта. «Харду ня будзе, — дадае Зьміцер Язьвінскі. — „Файлікі“ атрымаліся атмасфэрнай песьняй, у зьлёгку акустычнай манеры».

Гурт Rahis утвораны Зьмітром Язьвінскім і Дзянісам Філіпенкам яшчэ ў студэнцкія гады, калі хлопцы навучаліся ў пэдагагічным унівэрсытэце на факультэце прыродазнаўства. Пачынаў гурт з акустыкі, а ў 2007 годзе пачаў выступаць з электрычнай праграмай, пакінуўшы акустыку ў фармаце unplugged. Якраз год таму Rahis прэзэнтаваў сваю першую студыйную працу — максі-сынгл з чатырох песень «Празь Сеціва». Цяпер завершылася праца над першым альбомам гурта, рэліз якога заплянаваны на апошні тыдзень вясны.

Праслухаць і спампаваць першую песьню з дэбютнага альбому Rahis можна ўжо зараз:

tarka 12:00, 18/05/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0764 seconds.