Падлеткі лічаць за лепшае камунікаваць праз электронныя паведамленьні

У жыцьці амэрыканскіх падлеткаў усё меней рэальных камунікацый і ўсё больш тэкставых паведамленьняў. Навукоўцы высьветлілі, што кожны трэці цінэйджэр дасылае больш за 100 тэкставых паведамленьняў удзень.

Тэкставыя паведамленьні становяцца галоўным сродкам камунікацыі для маладых людзей, піша telegraph.co.uk. Падлеткі паступова забываюцца на такія «састарэлыя» мэтады зносінаў, як асабістыя размовы.

Дасьледаваньне, праведзенае вашынгтонскім дасьледчыцкім цэнтрам Pew кажа, што доля тэкставых паведамленьняў у камунікацыях амэрыканскіх падлеткаў значна павялічылася з 2008 году. У сярэднім дзяўчыны дасылаюць 80 тэкставых паведамленьняў удзень, хлапцы — 30.

Толькі трэцяя частка маладых амэрыканцаў у выпадку неабходнасьці зробіць спробу паразмаўляць зь сябрамі асабіста. Большасьць зь іх абмяжуецца смс-паведамленьнем.

Дасьледчыкі тлумачаць рост папулярнасьці такога сродку зносінаў даступнасьцю тэкставых паведамленьняў, якія можна адсылаць дзе пажадаеш, у адрозьненьні ад зносінаў у сацыяльных сетках. Тым больш, смскі могуць быць схаваныя ад бацькоў і настаўнікаў, чаго ня зробіш з тэлефонным званкамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.193 seconds.