Лявон Вольскі прэзэнтуе альбом на вершы беларускіх клясыкаў
Новы сольны праект «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў Лявон Вольскі задумаў яшчэ 7 год таму.
«Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў — гэта ж сапраўдны гангста-рэп!» — распавядае Лявон.
Прэзэнтацыя дыску, у які ўвайшлі 12 песень на вершы розных беларускіх паэтаў XIX–XX стагодзьдзяў, пройдзе 23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы.
Мэта праекту — вярнуць творчасьць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст. Праект увабраў песьні на словы беларускіх клясыкаў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна.
«Ідэя альбому нарадзілася гадоў сем таму, — распавядае Лявон Вольскі. — Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў — гэта ж сапраўдны
гангста-рэп ! І вось тады быў зроблены першыдэма-запіс песьні на яго верш „Немец“. Але потым неяк усё часу не было зрабіць гэты праект».
Час знайшоўся ў 2009 годзе, калі «N.R.M.» і «Крамбамбуля» разыйшліся на творчыя вакацыі. У межах альбому «Белая яблыня грому» вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст — ад року і блюзу да рэпу і
«На жаль, школьная адукацыя часьцей за ўсё адбівае цікавасьць да літаратуры і паэзіі. Нават у мяне так было, нягледзячы на тое, што я паходжу з сям’і пісьменьнікаў і зь дзяцінства літаратура мне падабалася, — прызнаецца ён. — А насамрэч клясычная беларуская паэзія дагэтуль актуальная, таленавітая, якасная і анічым ня горшая за ангельскую, францускую ці рускую».
Прэзэнтацыя новага альбому Лявона Вольскага пройдзе 23 сакавіка ў тэатры імя Я.Купалы. Пачатак — 19.00. Квіткі: ад 10 да 80 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадзкі 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by.