Бег трусцою паляпшае памяць

Перад іспытам ва ўнівэры ці сумоўем на працы лепей прабегчы пару колаў па стадыёне. Навукоўцы з Кэмбрыджзкага ўнівэрсытэту сьцьвярджаюць, што бег трусцою станоўча ўплывае ня толькі на цела, але й на мозг.

 

Такія вынікі супрацоўнікі Кэмбрыджзкага ўнівэрсытэту атрымалі ў часе дасьледваньня на мышах: адна група мышак «наварочвала колы», іншая ж ня мела магчымасьці для бегу. 

Пры рэгулярных прабежках актывуецца выпрацоўка новых клетак шэрага рэчыва ва ўчастку мозгу, які адказны за памяць. Дакладнага тлумачэньня, чаму так адбываецца, навукоўцы пакуль ня маюць, але мяркуюць, што гэта зьвязана з узмацненьнем крывацёку ці павелічэньнем узроўню гармонаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0648 seconds.