За ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах давядзецца плаціць штраф да 280 тыс.
Ужываньне піва і слабаалькагольных напояў у Беларусі ў грамадзкіх месцах хутка будзе забароненае. Памер штрафаў за піва будзе такім жа самым, які цяпер існуе за ўжываньне гарэлкі і іншых моцных напояў.
Гэта прадугледжана законам «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці», які быў нядаўна прыняты ў Беларусі, аднак пакуль не ўступіў у сілу. Папраўкі чакаюць рэзалюцыі прэзыдэнта.
Новым законам вызначаецца адміністратыўная адказнасьць за расьпіцьцё слабаалькагольных напояў і піва на вуліцах, стадыёнах, сквэрах, парках, грамадзкім транспарце і іншых грамадзкіх месцах, акрамя тых, якія прызначаныя для іх ужываньня.
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА супрацоўнік галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Беларусі Валерый Мялешка, штрафныя санкцыі будуць такія ж, як і за расьпіцьцё ў грамадзкіх месцаў сьпіртовых напояў.
На першы раз сума штрафу будзе складаць да 8 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br35 тыс.). Пры паўторным такім правапарушэньні на працягу года ўжо давядзецца заплаціць ад 2 да 15 базавых велічынь.
У законе таксама даюцца паняцьці піва і слабаалкагольных напояў. У прыватнасці, піва — гэта напой, які атрымліваецца шляхам зброджвання соладавага сусла піўнымі дражджамі з аб'ёмнай доляй этылавага сьпірту ад 0,5% і болей. Здавалася б, такое азначэньне цалкам дазваляе расьпіваць у грамадзкіх месцах так званае безалькагольнае піва. Аднак на бутэлечных этыкетках гэтага напою, які можна купіць у Беларусі, напісана, што колькасьць алькаголю ў ім не большая за 0,5% аб'ёму. У сувязі з гэтым у МУС абяцаюць больш лібэральны падыход да аматараў безалькагольнага піва, аднак прызнаюць, што гэта пытаньне даволі далікатнае і вырашыць яго можа толькі правапрымяняльная практыка.
Паводле БелТА
Камэнтары
добрая навiна!
калi не маеш грошау на карчму - не пi.
а свiней, якiя глыкаюць крынiцу на аутобусных прыпынках трэба частаваць гумавай дубiнкай прамiж вачэй.
p.s. шматлiкiя граматычныя памылкi аутара вельмi рэжуць вочы
мала веру, што гопнікаў з півам і ня толькі на вуліцах стане меней. а калі звычайная кампанія ўлетку адпачывае ў парку і цывілізавана ўжывае піва - хіба гэта праблема? няпроста будзе ўлетку ўсім зьмясьціцца ў кавярнях.
з.ы. памылак ня бачу :)
[мала веру, што гопнікаў з півам і ня толькі на вуліцах стане меней.]
няужо ты думаеш што мiлiцыянты будуць забiраць толькi сцiплых студэнтау-гуманiтарыяу з безалкагольным пiвам, не турбуючы каларытных гопнiкау з балонамi моцнага бабра цi гарэлкай?
[а калі звычайная кампанія ўлетку адпачывае ў парку і цывілізавана ўжывае піва - хіба гэта праблема?]
"цывiлiзавана" - гэта у карчме. жадаеце быць Еурапейскай дзяржавай - дык спачатку падымiцеся с чатырох лап. Нямiга i Парк Чалюскiнцау смярдзiць, бо наукол усе паабсiкана "цывiлiзаванымi" студэнтамi - ты можаш весцi культурную размову з сябрамi, не лаяцца, не псаваць iншым людзям адпачынак, але фiзiялогiю змянiць нельга, пiва прабiвае на "пi-пi". а кабiнкi у кожным завулку не паставiш, ды нават калi стаялi б - бедныя студэнты iх iгнаруюць(бо грошы пайшлi на пiва).
вось таму пiць пiва трэба толькi у тых месцах, дзе вы не будзеце замiнаць iншым грамадзянам: у карчме, у лазнi, на прыродзе, на уласнай сядзiбе цi на кватэры.
Досьвед паказвае, што забарона алькаголю выклікае толькі адваротную рэакцыю – піць будуць усё адно. Каму пашэнціць – у кавярнях, іншыя – на кухнях з гасьцямі, а частка як раней – па прыпынках. І варта адрозьніваць цывілізаваны адпачынак з півам і п’янства на вуліцах. Што да эўрапейскай дзяржавы, то нагадваю, што ў Нямеччыне спакойна адпачываюць у парках з півам.
І мне цяжка ўявіць, што беларускія студэнты, а тым болей студэнткі пагатоў ігнаруюць грамадзкія прыбіральні і бягуць у кусьцікі. Былі б тыя прыбіральні! А ў парку чалюскінцаў ды і ў іншых парках і без піва прыбіральняў не хапае. Дык што, наагул дома сядзець? :) Вось лепш бы праблему зь недахопам прыбіральняў напачатку вырашылі.
пабаў і кавярняў і зараз вельмі цяжка знайсьці. пасьля закону ў іх будзе ўвогуле не прабіцца, а зьяўленьне новых - у нашай краіне вельмі марудная справа.
капец авторкам))
прарвемся! )
Гэта добра...
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.