«МОЖНО!» — у Менску пройдзе першы ў Беларусі фэстываль актуальнай беларускай музыкі

Фэстываль беларускай музыкі ўжо двойчы прайшоў у Маскве. «Гэта зусім не тая музыка, што падсунаюць нам ад Беларусі на „Славянскім базары“ у Віцебску», — кажа пра фэст Арцемій Троіцкі. 9 гуртоў будуць частаваць гасьцей фэстывалю «МОЖНО!» сваёй творчасьцю на працягу ўсёй ночы з пятніцы на суботу: канцэрт 22 студзеня працягнецца з 20:00 да 6 раніцы.

 

Беларусы й госьці нашай Радзімы ўжо даўна здагадваліся, што клімат Беларусі, які спалучае ўтульныя эўра-зімы зь лютымі рускімі марозамі, спэцыфічным паветрам шматлікіх балотаў і небясьпечным дыханьнем радыёактыўных палёў і лясоў, нараджае ўнікальных творчых людзей, што пераадольваюць бар’еры музычных стэрэатыпаў і жывуць з думкаю пра тое, што ўсё — МОЖНА.

Беларусь — гэта ня толькі радзіма «Песьняроў» і «Сяброў». У ёй і па гэты дзень сьпяваюць дзіўныя расьпеўныя песьні далёкіх галяктык. Гурты, якія зьбяруцца ў «Рэактары» 22 студзеня прэзэнтаваць сапраўднае аблічча маладой музычнай Беларусі, ня з тых, якіх рэгулярна круцяць па радыё. Але, тым ня менш, іх канцэрты зьбіраюць поўныя пад завязку залі і клюбы. А міжнародныя гастролі прымушаюць успрымаць Беларусь як містычны дзіцячы садок, у якім гадуюць калектывы сусьветнага ўзроўню. Быць музычным грамадзянінам сусьвету можна нават у Беларусі — і менавіта гэта абвяшчае дадзены фэст, які зьяўляецца ў нейкім сэнсе вакном у іншы, паралельны беларускай мэдыя-рэальнасьці сьвет.

У праграме:

  • Кабарэ-бэнд «Серебряная Свадьба» (кабарэ-шансон)
  • «ПортМоне» (акустычны эмбіент)
  • «Аддис-Абеба» (рэгі)
  • «Botanic Project» (рэгі)
  • «Кассиопея» (спэц-поп)
  • RockerJoker (алька-бугі)
  • «CherryVata» (нью-джаз)
  • Праект Мох (гаражны псыха-поп)
  • Ансамбль «НагУаль» (балотны этна-панк)

Квіткі: 30т. — папярэдне, 35 — на ўваходзе, 50 — месца за столікам. Замова квіткоў: +37529–7002244 (МТС), +37529–6034002 (Velcom). Уваход на імпрэзу толькі з 18 год! Бярыце з сабой пашпарт.

Паводле прэс-рэлізу

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0712 seconds.