Кожны турак атрымае асабісты дзяржаўны e-mail

Усе грамадзяніне Турцыі ад нараджэньня будуць мець уласныя адрэсы электроннай пошты, якія атрымаюць разам з нацыянальнымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі, распаўсюд якіх пачнецца ў хуткім часе.

«Кожнае дзіця ад самага нараджэньня будзе мець адрас электроннай пошты, пазначаны на яго/яе пасьведчаньні асобы, — перадае CNN Türk словы кіраўніка Турэцкай рады па інфармацыйных тэхналёгіях Тайфуна Акарэра (Tayfun Acarer).

E-mail у кожную хату — частка вялікага праекту турэцкага ўраду па распрацоўцы дзяржаўнага пашукавіка, які мусіць замяніць заходнія Yahoo, Gmail і Hotmail. Кожны грамадзянін атрымае ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар, па якім зможа зайсьці на сайт пошукавай сыстэмы і скарыстацца электроннай поштай. Памер яе абмежаваны 10 гігабайтамі.

«Такім чынам, замежныя пошукавікі, такія як Yahoo і Gmail, больш ня будуць выкарыстоўвацца [у Турцыі]», — мяркуе Акарэр.

 

Галоўная матывацыя стварэньня пошукавай сыстэмы — пытаньні камунікацыйнай бясьпекі. На думку Акарэра, новы сайт пошуку стане папулярны як у Турцыі, так і ў іншых мусульманскіх краінах. Апошнія, аднак, ужо маюць уласны «правільны» пошукавік ImHalal.com, які выдае толькі дазволеную прыхільнікам ісламу інфармацыю.

Адпаведныя праграмы для турэцкага праекту ўжо створаныя, засталося толькі пратэсьціраваць іх. Запуск сыстэмы заплянаваны на наступны год.

21:29, 30/11/09
Андрэй Сьмятаньнікаў
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Marvel у 15:32, 01.12.09 #

А як жа свабода выбару? Не па эўрапейскі робяць.


bezuher у 15:43, 01.12.09 #
не надта яны і эўрарейцы)

дык яны як бы і не эўрапейскі, а ісламскі пошукавік робяць)


VOLNY у 13:41, 02.12.09 #
не надта яны і эўрарейцы)

напэўна, мелася на ўвазе іх імкненне да супрацы - уваходжання ў склад ЕС


bezuher у 15:57, 02.12.09 #
на жаль, да ЭЗ ім яшчэ як да швайцарскіх мэнарэтаў

Што праўда, цяперашні турэцкі ўрад, падаецца, на першае месца ставіць спробы дамінавання ў ісламскім свеце, а не ўваходжанне ў ЭЗ.

На мой погляд, гэта ініцыятыва пры хоць крыху большай тэнічнай прасунутасці белчыноўнікаў магла нарадзіцца як раз такі ў нашай маленькай, але ганарлівай краіне


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.3992 seconds.