У мусульманскіх інтэрнэт-карыстальнікаў зьявіўся «правільны» пашукавік

У дзень ведаў у Сеціве зьявіўся першы ў сьвеце пашукавік, арыентаваны выключна на мусульманаў. ImHalal выдае толькі тую інфармацыю, што пазначаная як «Halal» і дазволеная для прагляду прыхільнікам ісламу.

«Найперш мы заблякавалі матэрыялы адкрыта сэксуальнага зьместу, а таксама вядзем перамовы зь імамамі, каб яны дакладна вызначылі, які кантэнт забаронены і падлягае блякаваньню», — адзначае заснавальнік рэсурсу ImHalal.com Reza Sardeha і дадае, што ня лічыць такія абмежаваньні цэнзурай.

На сайце выкарыстоўваецца двухузроўневая сыстэма фільтрацыі. Спачатку ImHalal аналізуе сабраны па выніках пошуку кантэнт і не прапускае матэрыялы з «сэксуальным кантэнтам». Другі фільтар блякуе сайты з забароненая інфармацыяй, якія выпадкова праскочылі першы адбор. Толькі пасьля карыстальнік атрымлівае вынікі свайго запыту.

 

Заснавальнік праекту мае амбітныя пляны і зьбіраецца ў бліжэйшы месяц дадаць на старонку пашукавіка ісламскія віджэты, якія будуць паведамляць час малітвы і цытаваць Каран. Sardeha спадзяецца, што ягоны сайт стане галоўнай старонкай для ўсіх мусульманскіх дамоў.

Паводле The Telegraph

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0713 seconds.