«Нэйра Дзюбелю» пайшоў трэці дзесятак

Neuro Dubel

На 20-годзьдзе «Нэйра Дзюбеля» заля менскага «Рэактару» запоўнілася студэнтамі і бізнэсоўцамі, жанчынамі на высокіх абцасах і дзяўчатамі ў кедах. І падпяваць дзюбялёўскія гіты ўсе яны пачалі ўжо з першай песьні, не шкадуючы сарваць голас да традыцыйна завяршальнай «Время распрощаться». Як адсьвяткаваў свае 20 год легендарны беларускі гурт, які заўжды абыходзіўся без прадусараў, піяршчыкаў і іміджмэйкераў — у вялікім фотарэпартажы Generation.bY.

Neuro Dubel

Немцы гэтай восеньню сьвяткуюць 20 год з падзеньня бэрлінскай сьцяны, чэхі — 20 год аксамітавай рэвалюцыі. Рэвалюцыяў у нас пакуль ня было, і муры ня рушыліся. Але ў Менску 20 год таму ішлі няхай і лякальныя, але знакавыя падзеі — у кватэры па вуліцы Кедышка пад «гукі рондляў» нараджаўся Neuro Dubel — гурт, які сёньня сьвяткуе свой дзень народзінаў з прыхільнікамі з розных пакаленьняў і статусаў.

Neuro Dubel

У Беларусі 2009-ы багаты на музычныя юбілеі. Сцэна «Рэактару» ледзь не штодня прымае сьвяточных рок-музыкаў, а заля стракаціць фэнамі розных узростаў і выгляду. Але на НД 25 лістапада й заля выглядае іншай — з-за атмасфэры, публікі, настрою. Падаецца, «вырасьці» з «Нэйра Дзюбеля» немагчыма — кожны адкрывае для сябе НД у свой час, але застаецца зь ім ці не назаўсёды. Таму сёньня на роўні з маладымі прыхільнікамі, у слэм кідаюцца і дарослыя мужыкі — як рабілі гэта, мабыць, і 10 ці 15 год таму. А ў залі можна сустрэць, як аднаклясьнікаў, так і сучасных калегаў. Сьвяткаваньне здымае дзяржаўнае тэлебачаньне, а сярод публікі студэнты, палітыкі, замежныя госьці.

Neuro Dubel

Разам з гуртом на сцэну выходзяць лідэр «Палацу» Алег Хаменка, рок-князёўна Воля Самусік. За клявішы на некалькі песень становіцца Макс Івашын, які не выступаў зь «дзюбялямі» ўжо пяць го. Потым, гледзячы на сьвяточную сцэну і сваіх былых «аднагрупнікаў», з натоўпу ён кажа, што сёньня ў залі «надзвычай цёпла».

Neuro Dubel

Сучасны склад гурта Кульлінковіч называе «лепшым» і кожнага з удзельнікаў прадстаўляе ня йначай як «лепшы гітарыст» ці «лепшы бубнач». Дружная мужчынская каманда «Нэйра Дзюбеля» ледзь зьмяшчаецца на сцэну.

Neuro Dubel

Ёсьць у НД нешта па-роднаму шчырае, што й прымушае чакаць кожнага новага канцэрту, кожнага альбому. Публіку цяжка падмануць. Кульлінковіч чапляе спалучэньнем сцэнічнага вобразу і сябе рэальнага ў жыцьці — інтэлігентнага і стрыманага. Эпатажны на сцэне, інтэлігентны па-за ёй — але гэта не гульня й не адасоблены вобраз. «Нэйра Дзюбель» — гэта гурт, каманда, ня проста набор прафэсіяналаў, якія разам працуюць. У музычнай біяграфіі «Нэйра Дзюбеля» 17 альбомаў, 10 рок-карон, дзьве зь іх — галоўныя. Хапала і складанасьцяў — ад амаль поўнага зьмену складу ў 2003-м да забароны канцэртаў і згадак у афіцыйных СМІ ў 2004–2007-м. Але заўжды на першае месца гурт ставіць камандную працу, а за ёй будзе і творчасьць, і слухачы.

Neuro Dubel

Кульлінковіча раней адзначаў: «Мы не інтэлігенты, але інтэлігентны гурт». Аднак на сьвяткаваньні 20-годзьдзя «дзюбеля» інтэлігенты і джэнтэльмэны. Калі ў адказ на выхад на сцэну дзесятку прыхільніцаў з залі, мужчынская палова танцпляцу пачала весела скандаваць баяністы ўжо вокліч «сіські!», усю рызыку ўзяў на сябе гітарыст Віталь Абрамовіч, з гонарам скінуўшы кашулю.

Neuro Dubel

«Нэйра Дзюбель» зьмяняўся ўсе гэтыя 20 год, але заставаўся душэўным, актуальным і дзёрзкім. Можа, якраз гэта і не адпускае старых прыхільнікаў.

Neuro Dubel

Сёньня на канцэрце шмат слухачоў, чый узрост супадае з узростам гурта, альбо нават маладзейшыя. Але незалежна ад узросту і статусу ўсе ў адзін голас падпяваюць ўлюбёныя гіты — «Охотник и Сайгак», «Петрова», «Переехала комбайном», «Резиновый дом» ці «Время распрощаться». А ў час выкананьня «Ничего на свете больше нету» і насамрэч падаецца, што пасьля такога адрыву й сьвяткаваньня ўжо нічога на сьвеце ня важна й «нічога за гэта ня будзе».

Neuro Dubel

Вялікі фотарэпартаж з 20-годзьдзя НД глядзіце ў фотаблогу Generation.bY

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0574 seconds.