Пасьля фэсту «Музычны кастрычнік» гурт «Джамбібум» сышоў на доўгія вакацыі

Музычны Кастрычнік

Прахалодная восеньская субота вабіла музычных аматараў прапановамі — нячастых фольк-фэстаў у гэты дзень было ажно два: «Стары Ольса» клікаў у Гальшаны сьвяткаваць разам 10 год гурта, а «Джамбібум» заклікаў распачаць музычны кастрычнік экалягічным фэстам у Строчыцах. Наша кампанія таксама падзялілася — хто ў Гальшаны, а хто ў Строчыцы. Мы ж паехалі за «Джамбібумам», бо «выведка» данесла, што гэта ці не апошні канцэрт гурта.

У музэй народнай архітэктуры і побыту, што ў 4 кілямэтрах ад Менску, дабрацца можна было на адмысловым аўтобусах зь Нямігі альбо скаапэравацца зь сябрамі і рушыць на аўто. 6 тысячаў за ўваход на тэрыторыю музэю — і мы на фэсьце. Парывісты восеньскі вецер даносіць здалёк гукі музыкі — канцэрт ужо пачаўся.

Музычны Кастрычнік

За музэйнай карчмой на сьвежым паветры разьмесьцілася сцэна. Тыя ж, каго працяў халодны вецер, маглі сагрэцца гарбатай, медавухай ці іншымі мясцовымі напоямі ды прысмакамі ў адмысловым шатры. Там жа — прагляд фільма на экалягічную тэматыку.

Музычны Кастрычнік

Фэст сабраў каля 100 гледачоў, але кожны меў магчымасьць атрымаць экалягічны прэзэнт — льняную торбу, якую на месцы можна было размаляваць. «З плястыкавымі пакетамі ўваход забаронены!» — яшчэ напярэдадні заклікалі суарганізататы фэсту з экалягічнага таварыства «Зялёная сетка».

Музычны Кастрычнік

Імпрэза вабіла ня толькі выступамі музыкаў, але й магчымасьцю наведаць старадаўнія сядзібы музэю, а таксама напоўніцу надыхацца сьвежым восеньскім паветрам і пашпацыраваць сярод ужо рознакаляровых дрэваў на тэрыторыі музэю, аточанай палямі несабранай яшчэ кукурузы. Таму наведвальнікі фэсту невялікімі групкамі распаўзаліся па ўсім музэі. А калі сцэны гледачы ўжо пачалі вадзіць карагоды пад музыку гуртоў «Гаротніца» і «Кумалёнтрэ».

Музычны Кастрычнік Джамбібум

Музычны Кастрычнік Джамбібум

Працягвае музычную частку імпрэзы гурт «Джамбібум». Сядае сонца, а ў кампаніі побач атрымліваецца нарэшце запусьціць паветранага зьмея.

Музычны Кастрычнік Джамбібум

Музычны Кастрычнік Джамбібум

Сьпевы, танцы, а са зьяўленьнем на начным небе Месяцу пачынаецца файер-шоў. Закручваемся ў шалікі і пашчыльней нацягваем рукавіцы, радуемся, што мы тут і зараз, а даезд дадому забясьпечаны арганізаванымі аўтобусамі.

Музычны Кастрычнік Джамбібум

Музычны Кастрычнік Джамбібум

Засмучае толькі абвестка ў час выступу ад лідэркі «Джамбібум» Насты Хмель пра тое, што гэты канцэрт — апошні для гурта, прынамсі на бліжэйшы год.

Падрабязьней пра тое, якія пляны ў гурта, нам сёньня распавёў мэнэджэр «Джамбібум» Павал Калодкін:

«Джамбібум» сапраўды бярэ паўзу. Наста зьяжджае на год у Польшчу, таму гурт вырашыў зрабіць сабе невялікія вакацыі. Але матэрыялу ў «Джамбібума» хопіць яшчэ на два новыя альбомы! Праца над імі пачнецца ўжо ў наступным годзе».

Глядзіце яшчэ 30 здымкаў з «Музычнага кастрычніку» ў фотаблогу Generation.bY

tarka 15:30, 05/10/2009 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1914 seconds.