У Менску абралі ўдзельнікаў конкурсу фэсту «Бардаўская восень»

У нядзелю ў кавярні «Лісіная нара» прайшоў адборачны тур конкурсу беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская восень». З 25-ці канкурсантаў у фінал, які пройдзе ў канцы кастрычніка на Беласточчыне ў Польшчы, трапілі Павал Кузіч (гурт «Існасьць»), Максім Знак, Міхал Бараноўскі, Дзяніс Філіпенка (гурт Rahis), а таксама гурты ZnaRock, Re1ikt і «Рэбус нялішніх».

Бардаўская восень 2009

Бардаўская восень 2009

Бардаўская восень 2009
Наста Карпоўская з гурта РоСтра

Бардаўская восень 2009
Міхал Бараноўскі

Бардаўская восень 2009

Бардаўская восень 2009

Бардаўская восень 2009
Павал Кузіч

Бардаўская восень 2009
Дзяніс Філіпенка

Бардаўская восень 2009
Кацярына Ваданосава з гурта Alta Mente

Бардаўская восень 2009
Лявон Вольскі

Бардаўская восень 2009

У рэзэрвовы сьпіс трапілі таксама Раман Абрамчук, Кацярына Ваданосава (гурт Alta Mente) і Яўген Змушка (гурт «Мутнаевока»).

«Бардаўская восень» пройдзе ўжо ў шаснаццаты раз і, як адзначаюць арганізатары, фэст адлюстроўвае сучасны актуальны стан беларускай аўтарскай музыкі акустычных напрамкаў, якая спалучае ў сабе шмат стылістычных кірункаў, што часам адыходзяць ад клясычнага бардаўскага фармату. Сьведчаньнем таму зьяўляюцца ўдзельнікі фэстывалю апошніх гадоў, сярод якіх, акрамя сучасных бардаў і клясыкаў жанру, ёсьць і рок-музыкі, блюзмэны, фольк-рокавыя калектывы, рок-гурты ў акустычным варыянце і шмат яшчэ якіх праяваў сучаснай беларускай акустычнай музыкі.

Аўтар фота Вова Балыка

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.