Новае тысячагодзьдзе для Літвы

Літва адсьвяткавала адразу дзьве істотныя гістарычныя падзеі: каранацыю Міндоўга і 1000-годзьдзе Літвы. Для ўдзелу ў сьвяточных мерапрыемствах у сталіцу Літвы Вільню прыехалі тры каралі і пяць прэзыдэнтаў. Дзесяткі тысяч людзей, некаторыя зь якіх апранулі нацыянальныя ці проста сьвяточныя касьцюмы, прыйшлі 6 ліпеня да Катэдральнай плошчы, каб далучыцца да сьвяткаваньня і прайсьціся пасьля па галоўнай вуліцы гораду у вялікім шэсьці. Постаці сьвята ў фотарэпартажы Generation.bY.

Даты, якія зь вялікім гонарам адзначаюць сёлета ў Літве, для Беларусі ня менш значныя. Каранацыі Міндоўга, першага і апошняга караля Вялікага Княства, хаця гэта ня надта любяць узгадваць у Літве, адбылася ў Наваградку. А тая самая першая ўзгадка літоўскіх зямель у саксонскіх рукапісах, як правільна заўважыў у сваёй сьвяточная прамове прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус, перададзеная ў славянскім стылі:

«У 1009 годзе шляхетная манашка сваёй рукою накрэсьліла пяць літар — Litua. Яны значаць імя Літвы».

Вільня

Такія блізкія і такія адрозныя краіны, Літва і Беларусь, маюць супольную мяжу і гісторыю. Нават даты іх дня нараджэньня блізкія. Але толькі на календары: стыль і атмасфэру сьвяткаваньня беларускіх і літоўскіх дзяржаўных сьвятаў цяжка параўнаць.

Як распавядае ўдзельніца сьвята, студэнтка літоўскага ўнівэрсытэту Каця, «раней у нас былі больш патасныя сьвяты з салютам і папсовай музыкай на сцэнах па ўсім горадзе. Але паступова ўлады вырашылі, што мы можам самі сябе павесяліць, і прапанавалі кожнай школе, навучальнай установе, іншым арганізацыям прыдумаць нешта сваё, арыгінальнае, і прыйсьці з гэтым на сьвята».

Так нарадзілася новая традыцыя сьвяткаваньня: навучэнцы гімназій, студэнты, іншыя суполкі, нацыянальныя меншасьці (у тым ліку і беларусы з дзяржаўнымі сьцягамі) апранаюць сьвяточныя касьцюмы і, вельмі часта, рыхтуюць нейкую сваю праграму.

Вільня

У гэтым годзе ў межах вялікага сьвята песьні жыхары ўсёй краіны некалькі дзён запар дэманстравалі свае пеўчыя здольнасьці ў сталіцы. Усё, ад апошняга тралейбуса да цэнтральных пляцаў, гудзела ў такт мэлёдыям старажытнай Летувы. Так ладзіцца пазытыўнае і дынамічнае сьвята па-віленскі.

У гэты раз Вільня напоўнілася яшчэ і манаршымі асобамі. Па віленскаму бруку прайшліся каралева Даніі Маргарэтэ ІІ, кароль Нарвэгіі Харальд V, кароль Швэцыі Карл XVI Густаў з каралевай Сільвіяй, таксама прэзыдэнты Гішпаніі, Ісляндыі, Украіны і Грузіі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністар культуры Павал Латушка.

Усе яны ўдзельнічалі ў адкрыцьці сьвята на Катэдральнай плошчы, пасьля чаго распачаўся парад. Праўда, з-за дажджу шмат хто з удзельнікаў быў вымушаны апрануць дажджавікі. Але парад працягнуўся: сьвяточна апранутыя людзі ішлі пад дажджом у сьвяточных дажджавіках.

Вільня

Кульмінацыяй сьвята стала адкрыцьцё нядаўна ўзьведзенага Вялікакняскага палацу каля Катэдральнага касьцёлу. Сталіца Літвы атрымала яшчэ адну турыстычную славутасьць, а віленчукі — сьвяточны салют.  

Вільня

Вільня

Вільня

Вільня

Вільня

Вільня

Вільня

Вільня

Вільня

Вільня

Вільня

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0692 seconds.