Упершыню буйная выстава актуальнага беларускага мастацтва праходзіць у Менску
У Менску адчыніўся «беларускі павільён
Культурна-візуальнае жыцьцё Менска закіпала. Замест адной зачыненай «Падземкі» на сьвет пагражалі зьявіцца адразу цэлых дзьве. Аднак замест гэтага зачынілі яшчэ і галерэю «Нова». Кропка зьмены агрэгатных станаў была пройдзеная ў сераду, 3 чэрвеня, калі адразу тры выставы вынырнулі на наш пустэльны ляндшафцік.
«Як так можна: адразу тры выставы ў адзін дзень?» — бурчэла неспакушаная менская публіка. І дарэмна. Можна было забегчы спачатку на адкрыцьцё
Біенале ў Вэнэцыі — самае вядомае ў сьвеце біенале мастацтваў. І беларусаў чарговы раз Там няма. «Там» — зь вялікай, бо гэта амаль як Мекка і Дразды ўсяго існага для сьвету мастацтва. І мы
«Наша мэта — падтрымаць беларускіх мастакоў, бо сучаснае беларускае мастацтва ня ёсьць прыярытэт палітыкі дзяржавы, — кажа Лізавета Міхальчук. — Таксама мы жадалі даць магчымасьць беларускай публіцы пазнаёміцца з творчасьцю нашых мастакоў і пабачыць тое, што амаль ніколі не выстаўлялася ў музэях ці галерэях Менску і Беларусі».
Па словах спадарыні Міхальчук, сучаснае мастацтва ў Беларусі маргінальнае і пужае ня толькі чыноўнікаў, але і простых беларусаў:
«Дзяржава ўвогуле не турбуецца наконт актуальнага мастацтва ў Беларусі. Яно вельмі спэцыфічнае, бо яго цяжка заўважыць, яно вельмі маргінальнае. Ёсьць шмат мастакоў, якія не паказваюць свае работы. Гэта нешта правакацыйнае, тое, што не ўваходзіць у нейкія стабільныя катэгорыі мастацтва клясычнага, таму для большасьці беларусаў гэта нешта праблематычнае».
У рамках выставы 5 чэрвеня пройдзе паказ фільмаў пра сучаснае мастацтва, а таксама некалькі лекцый на тую ж тэму. Бясплатна трапіць на выставу можна да 6 чэрвеня ўлучна.
«Трэба, каб людзі зразумелі, што актуальнае мастацтва ў нас ёсьць, яновельмі-вельмі кляснае, і знаходзіцца на сусьветным узроўні і вартае прызнаньня ў нас», — дадае спадарыня Міхальчук.
Але ўсё ж да Вены далёка, галерэі
Яшчэ фота зь беларускага павільёну 53-яй Вэнэцыянскай Біенале
Біенале разам з спэцыяльзаванай выставай