«Падземка»: арт-галерэя зачыненая, але крама будзе працаваць

Галерэя «Падземка» зачыненая з-за ўнутраных юрыдычных праблем. Але крама, якая працавала ў адным з галерэяй памяшканьні, будзе працаваць і далей. Імпрэзы і прэзэнтацыі таксама адмяняцца ня будуць. Пра новы фармат працы распавяла Generation.bY арт-дырэктарка галерэі.

Як паведаміла арт-дырэктарка галерэі Ганна Чыстасердава, «закрыцьцё зьвязанае з рэарганізацыяй юрыдычнай асобы, на якую галерэя была зарэгістраваная».

Дырэктарка абвяргае чуткі аб палітычных ці іншых зьнешніх чыньніках закрыцьця галерэі:

«Гэта ўнутраная справа, якая ніяк не зьвязаная з палітыкай. Мы спадзяемся, што з часам карціны вернуцца ў памяшканьне. Прэзэнтацыі кніг і іншыя мерапрыемствы будуць па-ранейшаму праходзіць у нас».


Зараз у памяшканьні галерэі толькі пустыя белыя сьцены. Аўтар фота Алесь Bezuher.

«Падземку» можна назваць сапраўды культавым месцам у Менску. За час яе адкрыцьця ў 2004 годзе тут прайшло шмат культурных імпрэз: прэзэнтацый і выстаў беларускіх мастакоў, кніг, канцэртаў.

Цікава, што зараз «Падземка» фактычна вяртаецца да таго стану, у якім яна была ў часы свайго заснаваньня. Бо галерэя, як распавядаюць яе заснавальнікі, ад пачатку працавала як крама незвычайных падарункаў. Але пасьля прастора дзейнасьці «Падземкі» значна пашырылася.


Закрыцьцё выставы жывапісу і графікі Ігара Варашкевіча і Нікі Сандрос. 2008 год.
Аўтар фота Юра Сідун.


Прэзэнтацыя выставы «Паганства» Андрэя Лянкевіча. 2008 год. Аўтар фота Юра Сідун.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.075 seconds.