Беларуская кухня — гэта ня толькі дранікі
Ствараецца навучальны гурток па вывучэньні традыцыйнай беларускай кухні. У чым асаблівасьці штодзённай, сьвяточнай і абрадавай кухні нашых продкаў? Якую сымболіку несьлі стравы? Як аздобіць сучасны стол традыцыйнымі беларускімі стравамі? Першая сустрэча пройдзе 21 траўня.
Будзем разам шукаць адказы на пытаньні, вывучаць традыцыі і гатаваць. Пры чым навыкі гатаваньня абсалютна не абавязковыя:)
У праграме заплянаваныя 8 смачных і цікавых сустрэчаў у Менску. Першая пройдзе 21 траўня. Кантактныя тэлефоны: +375 29 615 56 26, +375 29 5666247 — Кацярына, +
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)
Камэнтары
Не маю магчымасьці пабываць, бо жыву не ў Менску. Было б цікава паглядзець хоць на відэа, няма жадання зрабіць гэта праграмай?
Магу прапанаваць...
... свой досвед аператара і відэёінжэнера :)
Сустрэчы будуць ладзіцца па пранцыпу швэдскіх навучальных гурткоў. Гэта значыць, што мы зьбярэм зацікаўленых ў тэме людзей, вызначым разам тэмы, якія хочам распрацаваць, вырашым зноўку ж РАЗАМ, дзе калі і як будзем сустракацца. і наперад - да цікавых абмеркаваньняў і смачных гатаваньняў!
а пасьля мы арганізуем традыцыйна-кулінарную імпрэзу, куды запросім усіх сяброў
. вось такія пляны. чакаем вас!
вельмі цікава, жадаў бы далучыцца, калі атрымаецца
ці што-небудзь ужо адбылося?
ці будзе рэпартаж?
Адбылася першая сустрэча
. яна - першая зь серыі 8-10, дзе мы пазнаеміліся і расплянавалі плян нашых заняткаў. Прадчуваю цікавую працу
Рэпартажы абавязкова будуць, але ўжо зь якой-небудзь імпрэзы
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.