Вызначыліся даты фэстывалю Басовішча-2009

Арганізатары фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча» паведамілі Generation.bY даты правядзеньня юбілейнага, дваццатага фэсту — 17-18 ліпеня.

 

Аргкамітэт фэсту прыступіў да актыўнай падрыхтоўкі Басовішча-2009, але канчатковых рашэньняў па фармаце і праграме пакуль няма.

Раней адзін з арганізатараў фэсту Радаслаў Дамброўскі распавядаў Generation.bY пра хаду падрыхтоўкі і складаньня праграмы юбілейнага, дваццатага «Басовішча»:

«Усё залежыць ад выканаўцаў і гуртоў, але ёсьць ідэя вярнуцца да саміх вытокаў Басовішча, каб у час фэсту выступіў Віктар Шалкевіч і іншыя — музыкі, што выступалі ад пачатку на фэстывалі, пераможцы Басовішча розных гадоў. Хочам зрабіць такі перагляд гістарычны — рэтраспэктыву Басовішча».

Таксама сёлета ў арганізатараў фэсту — Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы — зьмяніўся старшыня. На зьмену Радаславу Дамброўскаму прыйшла студэнтка 3-га курсу беларускай філялёгіі Беластоцкага ўнівэрсытэту Мажэна Саевіч.

Праграма сёлетняга фэсту будзе розьніцца ад папярэдніх гадоў, але падрабязнасьці пакуль у стадыі абмеркаваньня. Магчыма, сёлетняе Басовішча пройдзе без конкурснай часткі, але з удзелам выбітных удзельнікаў Басовішча за 20-гадовую гісторыю фэсту.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.