Міністар адукацыі Радзькоў: Беларусь будзе далучацца да Балоньскага працэсу, бо гэта не закране ідэалёгію

Нечаканую заяву зрабіў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. Паводле яго словаў, у Беларусі рыхтуюцца да таго, каб афіцыйна ўвайсьці ў Балоньскі працэс, бо гэта не закране ідэалёгію беларускай адукацыі.

На дадзены момант Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая не далучылася да працэсу стварэньня супольнай эўрапейскай адукацыйнай прасторы.

«Мы заўсёды імкнуліся сваю сыстэму адукацыі падвесьці пад эўрапейскую мадэль. Мы працуем над тым, каб афіцыйна ўвайсьці ў Балоньскі працэс, таму што мы адчулі, што гэта не закране структуру, зьмест, ідэалёгію нашай адукацыі», — цытуе словы Радзькова БелаПАН.

У 1999 годзе ў Балоньі сустрэліся міністры адукацыі 30 эўрапейскіх краінаў. Мэта, якую яны паставілі перад сабой – стварэньне Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. З таго часу, калі была падпісаная дэклярацыя, гэты працэс атрымаў кароткі назоў «Балоньскі працэс».

На сустрэчы міністры дамовіліся аб стварэньні агульнай сыстэмы ступеняў у вышэйшай адукацыі (ступень бакаляўра і магістра), агульнай сыстэме крэдытаваньня (ECTS), сумеснага прызнаньня атрыманых ступеняў, каб даць магчымасьць студэнтам вучыцца за мяжой і яшчэ шмат аб чым. Усё гэта павінна быць створана да 2010.


Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая не далучылася да працэсу стварэньня супольнай эўрапейскай адукацыйнай прасторы

Сёньня Беларусь — белая пляміна на адукацыйнай мапе Эўропы. Гэта значыць, што больш за 413,6 тысяч студэнтаў ня маюць магчымасьці атрымаць дыплём, які б прызнаваўся ў іншых краінаў, яны ня могуць паўнавартасна і на роўных браць удзел у глябальных адукацыйных працэсах, вольна вандраваць і вучыцца ў краінах, далучаных да «Балоньскага працэсу».

У лістападзе 2007 году адзін з чыноўнікаў беларускага міністэрства адукацыі Юрый Міксюк заявіў, што «Беларусь нацэленая на ўдзел у Балоньскім працэсе», аднак тады Generation.by паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, што ніякіх канкрэтных рашэньняў пакуль не прымалася, а афіцыйная пазыцыя Міністэрства яшчэ не агучаная.

11:25, 03/04/09
Юра Сідун
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

svaboda у 12:58, 03.04.09 #

Ніфіга сабе заява! =)


Volha у 13:30, 03.04.09 #

Ого! Ну урэшце!


vojur у 13:42, 03.04.09 #

Неяк дзіўнавата выглядае гэта ўсё. Але ў кантэксьце агульнага ўважлівага азіраньня на Эўропу апошнім часам, то можа і рэалістычна.


bezuher у 14:24, 03.04.09 #

Беларусь будзе далучацца да Балоньскага працэсу, бо гэта не закране ідэалёгію

такую тэзу можна лёгка замяніць на

Беларусь будзе НЕ далучыцца да Балоньскага працэсу, бо гэта не закране ідэалёгію

аргументацыя застанецца там жа)


kira4ka у 21:14, 03.04.09 #

А вось у Італіі Балёнскі працэс адгукнуўся зараз разам з эканамічным крызісам...

тут такога наварацілі, што ой ёй ёй!


bezuher у 00:38, 04.04.09 #

дык давай, распавядай)))


kira4ka у 03:21, 05.04.09 #

цяжка вось так вось у некалькі словах! але ж сэнс у тым, што калі пачалі распрацоўваць навучальныя пляны 3 плюс 2, то спачатку пачалі з вельмі вялікай колькасьцю іспытаў. А потым зьмяньшалі. Зразумела што калі сістэма адразу не запрацавала добра, то пачалі рабіць зьмены... дык вось так заблыталіся, што ёсьць пагроза таго, што некаторыя спецыяльнасьці могут пазачыняцца...

А з за крызісу міністарка адукацыі разам з міністрам па эканоміцы ўрэзалі фінансаваньне адукацыі на 5 млрд эўра... Пачаліся пратэсты... аблогі (пра гэта быў тут матэр'яльчык)...

Дасьледвальнікі проста пачынаюць адказвацца выкладаць ва ўніверсітэце....


Buhahar у 10:27, 04.04.09 #

дык а што там наварацілі?


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4221 seconds.