Рок і блюз на «самым сапраўдным» канцэрце «Крамы» і Мікалая Аруцюнава

Крама

«Вось гэта сапраўдны канцэрт!» — узрушана адзначалі аматары прыгожага, пакідаючы канцэртную залю «Менск». 27 сакавіка прайшоў вялікі канцэрт «Крамы» і блюзмэна Мікалая Аруцюнава. Што ж было ў ім самага «сапраўднага», чытайце і глядзіце ў нашым рэпартажы.

«Спадзяемся, што вам, як заўсёды, спадабаецца»

Крама

Аматараў прыгожага знайшлося нямала, і вялікая заля далёка не пуставала. Наколькі спакойнай была атмасфэра напачатку, настолькі энэргетычнай яна стала «пад завесу». Першыя песьні — усім вядомая клясыка шматгадовай «нашай мамы». Ігар і кампанія па-нямецку разьвітваліся са сваёй Бацькаўшчынай і чаргавалі каханьне са здрадай.

«Вітаем вас у гэты вечар! Спадзяемся, што вам, як заўсёды, спадабаецца», — усьміхнуў гледачоў аб’ектыўна ўпэўнены зварот. Ігар паабяцаў «далей шмат сюрпрызаў» і сьпяваў ўжо разам з заляй «Усё жыцьцё — дзіўны сон».

«Камэндант» ня змог утрымліваць эмоцыі некаторых слухачоў: людзі таньчылі седзячы і раз-пораз схопліваліся зь месцаў. Ахова ў вялікай казе даволі строгая: таньчыць у праходах, а тым болей каля сцэны, забараняла і на ўсе ўгаворы «Будзь разам з намі!» не паддавалася. Дзьве «Стэфкі» — розныя па ўзросьце і танальнасьці — утварылі асобны маленькі танцпляц з правага краю крэславых шэрагаў, а «Буг-Вугі ўначы» цалкам яго запоўнілі. «Хавайся ў бульбу!» — здавалася, разважалі ахоўнікі.

It’s only rock-n-roll, but I like it!

Пасьля «Гомельскага вальсу» і прызнаньня «хворага на рок-н-рол» на сцэну выйшлі «больш старыя рокеры» чым «Крама»: Вярэніч Лёнік і Мікалай Аруцюнаў.

Крама

«Гэта наш даўні сябра, які заўсёды прыяжджае з радасьцю да нас у госьці і грае на нашых канцэртах. А таксама вельмі добра сьпявае па-беларуску!» — прадставіў Мікалая Ігар.

Заля гучна сустрэла госьця. Пакуль «глямурны музыка» Варашкевіч пайшоў пераапранацца, Мікалай падзякаваў публіцы за такі цёплы прыём.

«Мне гэта вельмі прыемна», — зазначыў ён. «Мы дапісваем наш канцэртны альбом і спадзяемся, што ён выйдзе да канца гэтага году. А што галоўнае ў канцэртным альбоме? Зусім не музыкі, а вашая энэргетыка. Таму калі ласка падтрымайце нас».

Крама

Як сьведчыў настрой у залі далей, просьба не пакінула нікога абыякавым.

Krama Крама

Заварожваючым блюзавым голасам сьпяваў Мікалай разам з музыкамі гурта кампазыцыі The Rolling Stones, Lynyrd Skynyrd і ўласна «Крамы», якая, па азначэньні Аруцюнава, «аб’ядноўвае ў сабе два вышэйзгаданыя гурты».

Крама

Крама

Сцэнічны госьць ня проста сьпяваў, ён жыў у музыцы і жыва кантактаваў з публікай. «Беларуская народная» «Выпі са мной да дна» усхапіла зь месцаў ўсіх, а пад «песьню трох славянскіх народаў» «Бяжы хлопец» людзі энэргічна «бегалі ў танцах». А самыя лёгкія на пад’ём зацята махалі гальштукамі і таньчылі ў праходах у адзін голас, адказваючы на пытаньне «Што дапаможа нам?»

«Мы растапілі ўсё ж такі лёд гэтай пабудовы!» — весела адзначыў на разьвітаньне Варашкевіч. «Спадзяемся, у вас быў сёньня пазытыўны настрой. Для гэтага і існуе «Крама!»

Крама

Глядзіце ў фотаблогу Generation.bY яшчэ 40 здымкаў з канцэрту «Крамы»

Аўтар фота Воля Кузьміч

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.