Гурт году на Рок-каранацыі 2008 — «Ляпіс Трубяцкой»

«Гурт году», «Альбом году» і «Песьня году» — тры кароны з васьмі атрымаў «Ляпіс Трубяцкой» на цырымоніі «Рок-каранацыя 2008». У гурта «Безь Білета» — дзьве кароны, яшчэ па кароне ў «Троіцы», «ДзеціДзяцей» ды Esprit.

Ляпіс Трубяцкой на Рок-каранацыі 2008

Упершыню за 15-гадовую гісторыю «Рок-каранацыя» прайшла па-за межамі Менску — у Маладэчанскім доме культуры. Надаць патаснасьці імпрэзе арганізатары вырашылі сёлета з дапамогай мясцовага сымфанічнага аркестру.

За чатыры гадзіны на сцэне выступіла 12 гуртоў. Завершыўся канцэрт чаканай і прадказальнай перамогай «Ляпіса Трубяцкога» у намінацыі «Гурт году».

«Beautiful and magic! — такія эмоцыі перапаўняюць нашыя старэчыя сэрцы!» — традыцыйна патасна і іранічна прамовіў Міхалок, атрымаўшы ўсе тры кароны ў рукі.

Пераможцы ў намінацыях:

  • Адкрыцьцё году — гурт «Esprit»
  • Традыцыі і сучаснасьць — гурт «Троіца»
  • Рок-князёўна — Ганна Хітрык («ДзеціДзяцей»)
  • Выканаўца году — Віталь Артыст («Безь Білета»)
  • Кліп году — «Мечтатели» («Безь Білета»)
  • Песьня году — «Зорачкі» («Ляпіс Трубяцкой»)
  • Альбом году — «Маніфэст» («Ляпіс Трубяцкой»)
  • Рок-карона (гурт году) — «Ляпіс Трубяцкой»

Дыплёмам «За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускага рок-н-ролу» адзначаны Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо»).

Адмысловыя ўзнагароды атрымалі: IQ48 — ад Generation.bY, «Авангардшкола» — ад «Нашай Нівы», Esprit — ад univer.by, «Крама» — ад пісьменьніка і выдаўца Ўладзіміра Сіўчыкава, «Сад» — ад Эўрапейскага радыё, «Князь Чарадзей» — ад Global CD.

Esprit
Esprit — адкрыцьцё 2008 году

Троіца
Троіца перамагла ў намінацыі «Традыцыі і сучаснасьць»

Ганна Хітрык, ДзеціДзяцей на Рок-каранацыі 2008
Ганна Хітрык — Рок-князёўна 2008 

Безь Білета
Безь Білета атрымалі карону за кліп рэжысэра Максіма Сірага «Мечтатели»,
а Віталь Артыст — як «Выканаўца 2008 году»


Generation.bY распрацуе на адну зь песень IQ48 анімацыйны кліп

Ляпіс Трубяцкой на Рок-каранацыі 2008
Другі год запар лепшая песьня году — ад «Ляпіса Трубяцкога»

Ляпіс Трубяцкой на Рок-каранацыі 2008

Ляпіс Трубяцкой на Рок-каранацыі 2008

Ляпіс Трубяцкой на Рок-каранацыі 2008

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.076 seconds.