Далучыцца да складаньня праграмы фэстывалю Sziget 2009 можа кожны

Штогод у Вугоршчыне праходзіць адзін з буйнейшых музычных фэстываляў сьвету — Sziget. Ён ладзіцца з 1993 году на высьпе Obudai на поўначы Будапэшту. На працягу цэлага тыдню адбываюцца больш за 1000 розных імпрэзаў на 60 пляцоўках, граюць вядомыя і маладыя музыкі з усяго сьвету і розных музычных кірункаў — ад мэталу і панку да блюзу і клясыкі. У гэтым годзе Sziget пройдзе 12–17 жніўня.

 

У 2008 годзе сярод выступоўцаў былі такія вядомыя музыкі як амэрыканцы R.E.M., Anti-Flag, брытанцы Sex Pistiols, Jamiroquai, Kaiser Chiefs, Babyshambles, немцы Die Ärzte, канадзкая сьпявачка Alanis Morissette, расейскі гурт «Ленинград» і шматлікія іншыя.

 

Склад удзельнікаў Sziget 2009 пакуль дакладна не вядомы, але на сайце sziget2009.com ужо пачалі анансаваць выступы некаторых гуртоў. Сярод іх знакамітыя амэрыканскія панкі Rise Against.

 

Свой унёсак у складаньне праграмы фэстывалю можа зрабіць кожны! Для гэтага дастаткова запоўніць невялічкую анкету на афіцыйным сайце фэстывалю, дзе можна пазначыць да 10 гуртоў, якія б вы жадалі ўбачыць у Вугоршчыне ў гэтым годзе. Можа быць на Sziget 2009 выступяць і беларускія музыкі? :)

Фота з сайту фэстываля

Slaver 13:25, 26/02/2009 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1011 seconds.