Neuro Dubel для ўсіх, хто не пабаяўся крызысу

Студзень выйшаў надзіва не насычаным вялікімі музычнымі імпрэзамі. Але музычны сэзон 2009 вялікіх сольных канцэртаў нарэшце распачаты. 22 студзеня ў менскім Da Club з двухгадзінным канцэртам выступіў Neuro Dubel. Пачатак на гадзіну перанесьлі, але пасьля першай песьні лідэр ND Аляксандар Кульлінковіч весела адзначыў, што музыкі рызыкнулі, наладзіўшы канцэрт у такі неспакойны час, а ў залі сабраліся тыя, хто не пабаяўся фінансавага крызысу. На Generation.bY фотарэпартаж зь першага канцэрту ND у 2009 годзе.

Neuro Dubel

За 20-гадовае жыцьцё Нэйра Дзюбеля на песьнях гурта выхавалася ўжо не адно пакаленьне. І на канцэртах ND заўжды можна сустрэць адарваных панкаў ды нефармалак побач з сур’ёзнымі і дастаткова дарослымі бізнэсоўцамі і нават іх жонкамі. Але сьпяваючы «Вологду», «Охотник і сайгак», «Время распрощаться» усе робяцца падобнымі, перакрыкваючы дружным хорам музыкаў:)

Neuro Dubel

Праўда, радасьць ад сузіраньня любімых музыкаў некаторых проста «акрыляла». У пэўныя моманты не дапамагала й ня самая нізкая сцэна Da Club — фэны ўмудраліся дацягвацца да музыкаў. Самых заўзятых прыйшлося супакойваць Кульлінковічу.

Neuro Dubel

Адкрыцьцё сэзону не прайшло без прыемных сюрпрызаў. Як і абяцалі «дзюбеля» напярэдадні, у праграме прагучалі дзьве новыя песьні — «Манту» і «Молодец». Яшчэ адну заплянаваную — «Не склонен к полноте» — музыкі граць не адважыліся з-за недастаткова добрага гуку.

Ужо традыцыйна выконваць разам з Аляксандрам Кульлінковічам «Женщину моих галлюцинаций» выйшла Воля Самусік з Tarpach.

Neuro Dubel

Шыкоўны строй рок-князёўны і эмацыйнае выкананьне песьні накалілі залю да самага высокага градусу. Таму пасьля яшчэ пачаку дзюбялёўскіх гітоў многія не пагаджаліся з фактам сканчэньня канцэрту і да апошняга трымалі пад сцэнай Кульлінковіча. Але час канцэрту выйшаў, сэзон адкрыты, музыкі сыйшлі, але абяцалі вярнуцца — 16 лютага з канцэртам у клюбе Graffiti.

На Generation.bY яшчэ 30 фота з першага канцэрту Neuro Dubel у 2009 годзе.

tarka 19:00, 27/01/2009 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0712 seconds.