Бакаляўрскую ступень у Расеі змогуць атрымаць выпускнікі тэхнікумаў

Урад нашых усходніх суседзяў плянуе ў ліпені 2009 году прыняць пастанову аб правядзеньні ў Расеі экспэрымэнту па стварэньні прыкладнога бакаляўрыята ва ўстановах сярэдняй і вышэйшай прафэсійнай адукацыі.

Новы ўзровень адукацыі – прыкладны бакаляўрыят – будзе зьвязаны з высокатэхналягічнай падрыхтоўкай працоўных і адмыслоўцаў ва ўстановах сярэдняй прафэсійнай адукацыі. Пры гэтым узровень іх падрыхтоўкі будзе прыроўнены да бакаляўрскай ступені ў ВНУ, — піша gazeta.ru.

Расейская Фэдэрацыя як і ўсе астатнія краіны Эўропы за выключэньнем Беларусі, далучаная да Балоньскага працэсу, адным з прынцыпаў якога зьяўляецца выкарыстаньне сыстэмы двух цыкляў (бакаляўр-магістар).

Уні Вера 15:22, 20/01/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0624 seconds.