Фотаблог Generation.bY: ТОP-20 самых папулярных фотарэпартажаў 2008 году

Для Generation.bY 2008 год у фота гэта: болей 2500 фота ў 95 фотарэпартажах. Напрыканцы году TOP-20 самых праглядаемых фотарэпартажаў на сайце: музыка, культура, вандроўкі і прыродныя сюрпрызы.

1. Басовішча-2008

Глюкі
Аўтар фота: Юра Сідун 

Вялікі фотарэпартаж з фэстывалю музыкі маладой Беларусі Басовішча-2008 упэўнена ачольвае наш TOP-20. Ня дзіўна, калі ўлічыць, што ў фотаблогу 20 тэматычных фотарэпартажаў з выступаў гуртоў і тры фотарэпартажы «Настрой Басовішча-2008»: частка І, частка ІІбонус.

Напярэдадні фэсту фатографы Generation.bY палазілі па сваіх веніках і выклалі неапублікаваныя раней здымкі з наведвальнікамі Басовішча апошніх чатырох год: Людзі Басовішча-2005, Людзі Басовішча-2006, Людзі Басовішча-2007 і ЖЖ-юзэры ў парку Горкага пасьля Басовішча-2006

2. Сольны красавіцкі канцэрт Neuro Dubel у «Рэактары»

Neuro Dubel
Аўтар фота: Юра Сідун 

Для Neuro Dubel 2008 год насамрэч ураджайны. У пачатку году Neuro Dubel атрымаў галоўную Рок-карону і за год зладзіў тры вялікія аншлягавыя сольныя канцэрты на розных пляцоўках Менску, удзельнічаў у многіх фэстывалях і праектах.

3. Фотарэпартаж з аднаго працоўнага дня новага супольнага музычнага праекту ў стылі 60-х

Лявон Вольскі і Сьвятлана Зелянкоўская
Аўтар фота: Воля Кузьміч   

Праект толькі рыхтуецца, але ўжо заінтрыгаваў многіх. На Generation.bY унікальныя фота з першага дня працы праекту — запіс песень у студыі, а таксама два фотарэпартажы са здымак кліпаў да песень з новага музычнага праекту ў стылі 60-х: падзеі на сцэне і атмасфэра ў часе здымкаў кліпаў.

4. Фотарэпартаж з канцэрту :B:N: у «Рэактары»

BN
Аўтар фота: Юра Сідун

5. Вялікі акустычны канцэрт N.R.M. у к/з Менск у траўні


Аўтар фота: Юра Сідун

N.R.M. у канцэртнай залі «Менск» — ужо само па сабе падзея, а тым больш з такой унікальнай праграмай.

6. Прыгоды кам’юніці Generation.bY


Аўтар фота: Юра Сідун

Прыгоды кам’юніці Generation.bY у розных фотарэпартажах: Адкрыцьцё вандроўна-шашлычнага сэзону 2008, «Аўторак добрых людзей» на Сьвіслачы і Аўторак «халастых» добрых людзей.

7. Крамбамбуля ў к/з «Менск» 21 траўня

Крамбамбуля
Аўтар фота: Юра Сідун

8. N.R.M. на Be2gether 2008

NRM на be2gether
Аўтар фота: Юра Сідун

Месца ў TOP-20 падзялілі фота з выступа N.R.M. на фэсьце і асобны фотарэпартаж пра  атмасфэру Be2gether 2008. Зрэшты, з be2gether Generation.bY вярнуўся са стосам тэматычных фотарэпартажаў, як заўжды бывае на вялікіх імпрэзах, таму ўзгадаць можна па спасылках з матэрыялу: Be2gether 2008 у 200 фотаздымках.

9. Фотарэпартаж з канцэрту Rahis «Пароль у лета»


Аўтар фота: Юра Сідун

10. IQ48 запісвае новы альбом

IQ48
Аўтар фота: Юра Сідун

11. Rahis на Басовішчы-2008

Rahis на Басовішчы-2008
Аўтар фота: Юра Сідун

12. Сонечнае зацьменьне ў Менску

Сонечнае зацьменьне ў Менску
Аўтар фота: Юра Сідун

13. На байдарках па Нёмане

На байдарках па Нёмане
Аўтар фота: Юра Сідун

14. Neuro Dubel на «Рок па вакацыях 2008»

Neuro Dubel
Аўтар фота: Юра Сідун

15. Akana на прэзэнтацыі новага дыску Hair Peace Salon

Akana Руся
Аўтар фота: Воля Кузьміч

16. Аўтаспынам па Эўропе: 3000 кілямэтраў за 54 эўра

  
Аўтар фота: Алесь Bezuher

Тэматычныя фотарэпартажы з падарожжа: Аўтаспынам па Эўропе: Вена, Альпы і агулам Аўстрыя і Аўтаспынам па Эўропе: Прага.

17. Infected Mushroom на Be2gether 2008

Infected Mushroom
Аўтар фота: Юра Сідун

18. Канцэрт «Крамы» у «Рэактары» 21 лістапада

Крама
Аўтар фота: Воля Кузьміч

19. Фотарэпартаж з красавіцкага канцэрту-вяртаньня з туру па Эўропе гурта «Нагуаль»

Нагуаль
Аўтар фота: Sarmat

20. Фотаздымкі з канцэрта «J:морс» 18 сьнежня ў «Рэактары»

Jmors
Аўтар фота: Юра Сідун

Паболей фота ў наступным годзе! Няхай батарэйкі ніколі не сядаюць, а на картцы заўжды стае месца! І здароўя з натхненьнем каб хапала на фотапрыгоды :)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0707 seconds.