Фотарэпартаж з аднаго працоўнага дня новага супольнага музычнага праекту ў стылі 60-х

Пра запісваемыя ў студыі песьні распавядае Generation.bY Лявон Вольскі.

Лявон Вольскі і Павал Булатнікаў

Лявон Вольскі і Павал Булатнікаў сьпяваюць песьню «Героі».

«Пачыналася яна з таго, што — дзе ж ты падзенесься без Чэ Гевары — трэба пісаць пра яго песьню. Але атрымаўся такі абагульняючы твор ды яшчэ ў стылі ўэстэрн-баляда».

Сьвятлана Зелянкоўская

«Суворы тата» — Сьвета Зелянкоўская пяе пра бацьку, які забараняў ёй хадзіць на дыскатэкі, паліць і выпіваць, але дамогся адно адваротнага эфэкту».

Зоя Карольчык Зьмяя

Вольга Самусік Tarpach

«Ведзьмы» — Сьвета Зелянкоўская, Вольга Самусік, Зоя Каральчук — тры эмансыпаваныя ведзьмы сьпяваюць пры нялёгкую долю вядзьмаркі ў сучасным грамадзтве».

Алег Хаменка Палац

Песьня «Рыкша» — Алег Хаменка і Каця Пытлева апавядаюць пра нялёгкае жыцьцё ў дарэвалюцыйным Кітаі і пазытыўныя зьмены ў гэтай краіне.

Каця Пытлева

«У 60-х быў вельмі папулярны таварыш Мао — і ня толькі ў Кітаі, але й на вялікай частцы Эўропы і Амэрыкі, таму што людзі не ўспрымалі сацыялізм савецкі, але чамусьці ім падабалася кітайская мадэль. Можа быць, гэта падавалася больш рамантычным:)», — распавядае пра песьню Лявон Вольскі.

Юры Патрык Anyway

«Не пасьпяваю» — Юра Белазор (Anyway!), лішне казаць, нічога й нідзе не пасьпявае».

Аня Хітрык ДзеціДзяцей

«Мой капітан» у выкананьні Ганны Хітрык — сьпеў пра карабель каханьня, які загінуў у суровых хвалях жыцьця».

Лявон Вольскі

Але гэта толькі менш за палову песень. Лявон Вольскі працягвае пісаць новыя тэксты для будучага супольнага праекту, але пра гэта пазьней.

Чытайце таксама артыкул:

У Менску рыхтуецца новы супольны музычны праект у стылі 60-х


 
 
In 0.0444 seconds.